1. Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу беларуса, які нібыта сваімі пастамі ў сацсетках выклікаў нянавісць да расійскіх (!) сілавікоў. Мінчук рабіў публікацыі, цытата: «в которых распространял идеи, взгляды, оценки, подрывающие доверие и уважение к военнослужащим, сотрудникам правоохранительных органов Российской Федерации, чем хотел вызвать неприязнь и ненависть к ним».
2. Тэлеграм-каналы ГУБАЗіК пасля шматлікіх блакіровак з боку мэсэнджара пачалі называцца «Цэнтр «Э». У Беларусі такой структуры не існуе. Гэткая назва прыйшла з Рассіі: так там называюць Галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС РФ.
Ёсць шматлікія мемы пра людзей, якія жывуць у 3022 годзе, пакуль мы жывем у 2022 годзе. Па гэтай жа аналогія беларускія сілавікі быццам бы ўжо жывуць у Расіі. Як мінімум, бачная частка беларускіх сілавікоў. Падаецца, што ніякі суверэнітэт Беларусі гэтым людзям не патрэбен.
Але суверэнітэт патрэбен нам, грамадзянскай супольнасці. Ён патрэбен беларусам, якія хочуць жыць у Беларусі, а не ў Расіі ці нейкім саюзе з ДНР/ЛНР ды іншымі.
Што рабіць? Тое, што ніякія сілавікі не могуць пракантраляваць: захоўваць суверэнітэт народа. Размаўляць на беларускай мове ды прасоўваць яе. Вывучаць, ведаць гісторыю Беларусі ды распавядаць іншым. Ужываць як мага больш беларускага кантэнту: музыкі, твораў, блогераў, медыя і гэтак далей. Але галоўнае – быць беларусам ды паважаць сваю беларускасць.
Грамадская кампанія «Годна» падрыхтавала падборку разнастайнага ды карыснага кантэнта па-беларуску:
1. «Белліт пад піва». Падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюсь беларускую літаратуру і смешна яе абмяркоўваюць.
2. «Бэйбус». Юцюб-канал для дзетак, на якім сабраныя казкі Маляваныча, беларускамоўныя мульцікі і вершы.
3. «Гаварун». Тут сабраный беларускія пераклады мульцікаў: ад Рабакара Полі да анімэ.
4. «Купалаўцы». На гэтым канале сабраныя пастаноўкі купалаўцаў, а таксама інтэрв’ю з некаторымі акцёрамі.
5. «Традыцыя». На гэтым канале паказваюць беларускія традыцыі: ад розных рэгіянальных строяў беларускага адзення да святочных традыцый.
6. «Годна». У юцюбе кампаніі вы знойдзеце цікавосткі беларускай мовы, запісы Годнага Двара, вандроўкі па беларусі ды іншы беларускамоўны кантэнт.
Суверэнітэт Беларусі залежыць ад беларусаў, ад кожнай ды кожнага. Ад беларусаў і беларусак унутры краіны і за яе межамі. Наша задача – захоўваць яго і пашыраць.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество