Сустрэча з Патэрсанам Франко, бразільскім даследчыкам, які не толькі вывучыў беларускую мову, але і прысвяціў Беларусі свае магістарскую і доктарскую дысертацыі. Патэрсан выкладае замежныя мовы ў Федэральным універсітэце Баіі (г. Саўвадор), вольна размаўляе на сямі мовах, і на кожнай з іх можа аргументавана патлумачыць, чаму беларускую ідэнтычнасць нельга назваць слабой, і чаму не ўсё адно, на якой мове размаўляць.