Сённяшняя ноч — з 29 на 30 кастрычніка — для беларусаў вядомая як Ноч расстраляных паэтаў.
Менавіта сёначы ў 1937 годзе супрацоўнікі НКУС расстралялі ва ўрочышча Курапаты больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, драматургаў, гісторыкаў. Гэтая ноч стала самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі — яны цягнуліся з 1929 па 1938 год, і за гэты час НКУС забілі больш за 500 чалавек.
Калі хочаце даведацца больш пра тое, што тады адбывалася з беларускай культурай і кім былі гэтыя людзі, раім паглядзець фільм «#Памянепрыйшлі». А яшчэ на KYKY можна пачытаць падборку вершаў, за якія расстралялі беларускіх паэтаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя ночы паэтаў, раней праводзіліся на Курапатах (вось тут, напрыклад, можна паглядзець рэпартаж з 2020 года), а зараз акцыі праходзяць па ўсім свеце.
Ёсць вялікі сайт, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў — nochpaetau.com. Там можна знайсці і гісторыю гэтай падзеі, і спіс прысвечаных ёй кніг і фільмаў, і месцы правядзення памятных акцый — а можна нават расказаць пра сваю, і яна з’явіцца на агульнай карце.