Дануты Бічэль (3.12.1937), аўтаркі шматлікіх паэтычных зборнікаў, твораў для дзяцей, нарысаў, мэмуараў і эсэ, ляўрэаткі Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож», стваральніцы і першай дырэктаркі Дома-музея Максіма Багдановіча ў Горадні, каардынатаркі дзейнасці рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласці, адной з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова», найбольшае расчараваньне ў жыцьці якой з’яўляецца тое, што “ў дзевяностыя гады нацыянальная інтэлігенцыя ня здолела дапамагчы Беларусі стаць незалежнай не юрыдычна, але фактычна…”,
Алеся Разанава (5.12.1947-2021), “сапраўднага чалавека Адраджэньня, бо ён ня толькі паэт, але і мастак, і філёзаф, які заўсёды на галаву апярэджваў сваіх сучасьнікаў”(др. філ. Кісьліцына), які ператварыў на сучасную беларускую мову прадмовы кніг Бібліі Скарыны, які быў адлічаны з БДУ за арганізацыю збора подпісаў супраць русіфікацыі, паэтычны талент якога высока ставіла Л. Геніюш, а В. Акудовіч назваў яго “нашым Еверестам, Джамалунгмай, самай высокай мысліўнай паэтычнай фігурай, якая была у нас застаецца і ніхто ніколі ўжо ня будзе вышейшым ”, уганараванага прэміямі Янкі Купалы (1990), Гердэра (2003), «Залаты апостраф» (2012) і Наталлі Арсенневай (2018), творы якога перакладзены больш чым на 20 моу свету,
Фэрдынанда Рушчыца (10.12.1870-1936), беларускаго мастака, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога, які аказаў пэўны ўплыў на далейшае развіццё жанру пейзажу, адлюстраваў жыццё і побыт беларускага народа, які у 1920–1930 гг. з’яўляўся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці Беларусі, пастаянна ездзіў па краіне і рабіў замалёўкі старажытных сядзіб і замкаў, дачка якога Яна сцвяржала, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым», г. зн. беларусам і мара якога была: “…перш за ўсё, быць добрым сынам сваёй Радзімы, для яе працаваць, араць і калі штосьці вырасце, аддаць ёй у падарунак увесь плён, бо я люблю яе сэрцам і толькі ёй належу целам і душой…”,
Тамаша Зана ( 21.12.1776-1855), паэта-рамантыка, аўтара вершай, балад і паэм, сына удзельніка паўстання Кастюшкі, які ўсімі сіламі намагаўся адрадзіць культуру ВКЛ, які “першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасць за адзін з найгалоўнейшых раздзелаў сваёй паэтычнай праграмы” (С.Станкевіч) і тым самым садзейнічаў беларускаму Адраджэнню, аднаго з заснавальнікаў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, які на судовым працэсе узяў на сябе асноўную адказнасць і тым самым палегчыў лёс сваіх сяброў, увекавечанага за гэты подзьвіг сапраўднага сяброўства Адамам Міцкевічам у «Дзядах», і які ў ссылцы удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях, разам з Гумбальтам, і знайшоў у Прыўраллі нафту, золата і медную руду, які арганізаваў у Арэнбургу першы геалагічны музей.
Мы ганарымся нашымі выбітнымі суайчыннікамі, якія больш за 200 гадоў, ігнаруючы ўсе намаганні антыбеларускіх дыктатур, якія праводзілі і праводзяць палітыку бязлітаснага знішчэння ўсяго беларускага, захоўваюць і развіваюць беларускую культуру.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!