13 студзеня — дзень нараджэння Хаіма Суціна! Так-так, таго самага, які намаляваў знакамітую «Еву». А…

13 студзеня — дзень нараджэння Хаіма Суціна! Так-так, таго самага, які намаляваў знакамітую «Еву».

А вы ведалі, што гэтую дату ён сам сабе абраў у якасці дня нараджэння? Калі не, то вось вам падборка фактаў аб Суціне, якіх вы дакладна не ведалі:

Карціны Суціна вельмі рэдкія праз ягоны перфекцыянізм: ён сам выкупляў свае творы, нейкія перарабляў, а некаторыя нават знішчаў.

Твораў ранняга беларускага перыяду Суціна не існуе — засталіся толькі гісторыі. Напрыклад, аднойчы ён намаляваў партрэт равіна, і сын равіна жорстка яго збіў. Але дзякуючы гэтаму партрэту ў Хаіма з’явіліся грошы, каб паехаць у Вільню і пачаць вучыцца.

У Беларусі не захавалася ніякіх работ Суціна — у асноўным усе знаходзяцца ў Францыі. Парыж не адразу прыняў беларускага мастака, аднак менавіта з-за першых буйных пакупнікоў ягоных прац ён і змог працягваць працаваць.

Пасля 40-га года, калі палова Францыі была акупаваная, нацысты палявалі на карціны Суціна і нават звярнуліся да Францыі з афіцыйнай просьбай выдаць мастака разам з творамі. Але гэтага не адбылося — а свае карціны Суцін хаваў у фермераў.

Суцін, перш чым з’есці нешта, пісаў нацюрморты. Ён не мог есці, пакуль не скончыў працу, з-за чаго ў працэсе адчуваў вельмі моцнае пачуццё голаду.

Дарэчы, ён маляваў не толькі галодным, але і голым — каб падчас працы не знішчыць апошняга адзення.

Яшчэ больш цікавых фактаў пра Суціна шукайце ў нашых матэрыялах — «Геній і вар’ят» і «Што было б з Суціным, калі б ён быў нашым сучаснікам».