Горадзенскія прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Хімвалакно» прайгралі апэляцыю ў Судзе Эўразьвязу па абскарджаньні санкцый. Суд пацьвердзіў законнасьць уведзеных абмежаваньняў.
Суд адзначыў, што прадпрыемствы зьяўляюцца «крыніцай істотнага даходу» для рэжыму Лукашэнкі.
«Гродна Азот» і «Хімвалакно» павінны аплаціць усе судовыя выдаткі.
«Гэта дакладны і недвухсэнсоўны сыгнал: фінансавая падтрымка рэпрэсій будзе мець наступствы». «Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей заганяе сябе ў фінансавую ізаляцыю», — заявіўПавал Латушка.