Сяргей Ціханоўскі (нар.18.08.1978), беларускі блогер, аўтар youtube-канала «Страна для жизни» (2019), які менш чым за год стаў самым папулярным у беларускім сегменце. Сяргей рабіў праўдзівыя відзеа пра нашу рэчаіснасць, сустракаўся з беларусмі, браў у іх інтэрв’ю, падчас якіх мясцовыя жыхары распавядалі аб сваіх праблемах. У 2020м Ціханоўскі выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта, аднак перад самым пачаткам выбарчай кампаніі ён быў арыштаваны. 29 траўня 2020 яго зноў арыштавалі падчас чарговага пікету ў Гародне па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. У 2021 яму прысудзілі 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Фігуранты «справы Ціханоўскага» павінны будуць сплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі. У сярэдзіне студзеня 2023 г. супраць Сяргея завялі новую справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Суд прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення;
Cяргей Ціханоўскі падштурхоўвае нас да працягу барацьбы нават з-за кратаў: «Думаю о гражданах, которые живут сегодня обычной жизнью, ходят в магазины. Слышал, что в ресторанах нет свободных мест иногда. Так и хочется этих граждан спросить: «Что сделал ты, чтоб не страдали в тюрьмах мы? Услышь голос тюрем. Ты – гражданин! Не убежит от тебя магазин». «Каждый день заключения мы расцениваем как одобрение наказания народом».
Масей Сяднеў (19.08.1915-4.2.2001), паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа. Яго імя ўпісана у Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 г. Мюнхенскім і Вашынгтонскім Джорджтаўнскім універсітэтамі Масей Сяднёў стаў першым беларусам, намінаваным на Нобелеўскую прэмію.
У 21-гадовым ўзросце (1936) студэнта кідаюць ў менскую турму. Ён прайшоў страшныя гады зняволенняў ў Магілёве, Новасібірске, Томске, Краснаярске, Іркуцке, Улан-Удэ, Чыте, Хабараўске, Уладзівастоке, Магадане, здабываў золата на Калыме. Ў 1940 годзе яго зноў катуюць ў менскай турме і пагражаюць вышэйшай мерай пакарання. Але ў 1941м ён, як у галівуцскім фільме, патрапіў збегчы і вярнуцца да бацькоў. Як гэта адбылося пісьменнік апісвае ў сваім рамане «І той дзень надышоў», а І. Чыгрынаў у «Апраўданне крыві». Пасля вайны ён жыў у Польшчы, Нямеччыне, а з 1950 едзе на сталае жыхарства ў ЗША. Пахаваны наш знакаміты суайчыннік 4 лютага 2001 на беларускіх могілках Саўт — Рывэра, штат Нью — Джэрсі. У 1995-м г. у часопісе «Полымя» (№ 2-4) друкуецца аўтабіяграфічны твор «Раман Корзюк», які сёння можна знайсці і пачытать ў інтэрнэце. Непаўторнымі ўспамінамі дзеліцца пісьменнік у «Майсеевай кнізе», піша захапляльныя старонкі ўспаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Пушчу, М. Зарэцкага, Б. Кіта, А. Дудара і многіх іншых. У адным з інтэрв’ю Сяднёў зазначыў свае мары: « ..каб наш народ усвядоміў сябе нацыяй з гістарычнай місіяй, каб ён быў здольны абараніць сябе, быў свядомы адносна сваёй мовы, сваёй гісторыі…»
«Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсіравана да 1 мільёна 625 тысяч чалавек. » (Гісторык Ігар Кузняцоў).
Ганарымся беларусамі, якія зрабілі каштоўны унёсак у нашу духоўную спадчыну!
Зробім усё магчымае каб вызваліць нашых палітвязняў!
Катаў ў Гаагу!
Няхай жыве Вольная Беларусь !
Слава Украіне !
Героям слава !