Мы змагаемся, каб тая ноч не паўтарылася
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства карнікамі НКУС выбітных беларускіх дзеячоў культуры і навукі.
https://youtu.be/2mxPqOxEnxs
86 гадоў таму Беларусь пазбавілася найбольш таленавітых беларускіх творцаў. Па надуманых падставах яны былі затрыманыя, змешчаныя ў турмы, а пазней — растраляныя.
Сёння нярэдка можна пачуць, што гісторыя цыклічная, што гістарычныя падзеі зноў паўтараюцца праз пэўныя прамежкі часу. Пасля ночы расстраляных паэтаў прайшло 86 гадоў. І сёння мы бачым, як злачынны рэжым Лукашэнкі таксама спрабуе забіць беларускую культуру.
Тысячы беларусаў, абвінавачаных па крымінальных справах за іншадумства, прайшлі турму на вуліцы Валадарскага ў Пішчалаўскім замку. 86 гадоў таму ахвяры ночы растраляных паэтаў праходзілі па тых жа калідорах Пішчалаўскага замка. Сёння разам з супрацоўнікамі іншых карных ўстаноў людзей затрымліваюць супрацоўнікі беларускага камітэта дзяржбяспекі і ГУБАЗіК. 86 гадоў таму — ахвяр чорнай ночы затрымлівалі супрацоўнікі ўпраўлення дзяржбяспекі НКУС БССР.
У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года Беларусь згубіла сотні ненапісаных вершаў, песень, якія сёння маглі б лічыцца народнымі, твораў культуры, якія маглі б рабіць нашу краіну вядомай на ўвесь свет, дзясяткі вынаходніцтваў, якія маглі б зрабіць нашае сённяшняе жыццё лепшым. У 1937 годзе мы згубілі тое, чаго сёння не хапае беларускай культуры. На жаль, ахвяраў ночы растраляных паэтаў вярнуць немагчыма. Але магчыма змяніць тое, што будзе ў нашай будучыні, у нашым далейшым жыцці і жыцці нашых нашчадкаў.
Менавіта сёння мы можам забяспечыць незалежную Беларусь заўтра з багатай нацыянальнай культурай, з нацыянальным тэатрам і кіно, музыкай і мастацтвам. Са сваім, а не з чужым. Таму сёння мы змагаемся за тое, каб крывавая ноч беларускай культуры і навукі больш ніколі не паўтарылася.
Беларускасць пераможа, а рэжым паняссе сваю гістарычную і юрыдычную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў. І мы не спынімся, пакуль не дасягнем гістарычных зменаў.
Павел Латушка
29-30 кастрычніка 2023 года
@nau_belarus
Мы змагаемся, каб тая ноч не паўтарыласяУ ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства карнікамі НКУС выбітных беларускіх дзеячоў культуры і навукі.

86 гадоў таму Беларусь пазбавілася найбольш таленавітых беларускіх творцаў. Па надуманых падставах яны былі затрыманыя, змешчаныя…