Сёння – Дзень беларускага кіно!
І ў сувязі з гэтым мы прапануем вам узгадаць 5 нашых фільмаў
«Сума» (рэжысёр Андрэй Куціла) – універсальны фільм, зразумелы ўсім ад Афрыкі да Далёкага Усходу. Разам з тым кіно беларускага аўтара з беларускім матывам. Узнагароджвалася на фестывалях IDFA ды «Лістапад».
«Развітанне» (рэжысёр Якуб Станкевіч). Кіно пра ўнутраную і фізічную беларускую эміграцыю. Пра беларускі лёс, але і пра чалавечую старасць, што робіць яго ўніверсальным і зразумелым не толькі беларусам. Фільм сумны як гісторыя Беларусі і выбітны як найлепшая класіка дакументальнага кіно.
«Звычайны прэзідэнт» (рэжысёр Юры Хашчавацкі).
Беларуская класіка палітычнага аўтарскага дакументу. Маэстра Хашчавацкі ўжо ў 1996-м годзе, у кіношным фармаце, выкарыстоўваючы іронію, правакацыю і пераканаўчы мантаж паказаў, хто кіруе Беларуссю.
«Свята на нашай вуліцы» (рэжысёр Адам Галін). Кароткаметражны шэдэўр дакументальнага кіно назірання. Камера праз вокны фіксуе, што адбываецца ў адным з менскіх двароў у кожнае беларускае свята. А святаў у нас багата! Фільм дае ўнікальную магчымасць убачыць Беларусь 2009 года, якой яе ніколі не паказвае рэжымны кінематограф і БТ. Тут і беларускія п’яніцы, і гопнікі з маргіналамі. Кавалак сапраўднага жыцця!
«Партрэт» (рэжысёр Дарыя Волчык). Кінагалерэя беларусаў ад тых, хто толькі нарадзіўся, да тых, хто зараз памрэ. Аўтарка кожнаму задае тыя ж самыя нібыта простыя ды банальныя пытанні. Ці ўдалося рэжысёрцы распавесці, кім ёсць беларусы? Пераканайцеся самі…