Каміла Марцінкевіч, (4.12.1832 -1890), піяністка, сьпявачка акторка, «з васьмі гадоу канцэртавала у Менску, Вільні, Кіеве, Варшаве… У 1861-м яе сален стау месцам сходау менскаи арганізацыі патрыятычнага Літоускага камітэту, які рыхтавау вызвольнае паустаньне… Каміла была арыштаваная …і зьмешчаная у вар’ятню… У лютым 1863-га яе зноу узялі пад варту. Падставаи быу данос расейскага салдата, да якога Каміла зьвярнулася з просьбай прадаць зброю…Яе трымалі ў зьняволеньні ў Пішчалаўскім замку, вядомым сёньня як Валадарка, а потым у былым кляштары бэрнардынаў… У жніўні 1863 году з акна сваёй камэры яна кінула кветкі пад ногі паўстанцу Яну Жмачынскаму, якога вялі на сьмяротнае пакараньне. Адказам уладаў стала высылка дваццаціпяцігадовай Камілы Марцінкевіч пад паліцэйскі нагляд у горад Салікамск. Яна змагла вярнуцца толькі праз дваццаць гадоў. (Ул. Арлоў)
Тамаш Зан (21.12.1796-1855), паэт-рамантык і навуковец, быў ініцыятарам стварэння ў 1820-х у Вільне студенцкага таварыства філаматаў і філарэтаў, куды ўваходзілі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка ды інш. Гэтая студэнцкая супольнасць распачынае навуковую традыцыю вывучэння беларускай мовы, «якая ледзь не ўпершыню становіцца мовай таямніцы, сакрэту, сяброўскай змовы.» (Г. Севярынец). Калі Т. Зана арыштавалі (1824), ён, як кіраўнік таемнага таварыства, бярэ ўсю віну на сябе, каб варатаваць сяброў. Гэты гераічны учынак увекавечыў А. Міцкевіч у паэме «Дзяды». Т. Зана высылаюць на 13 гадоў за Урал, дзе трымаюць у фартэцыі, а потым пазбаўляюць права пакідаць Арэнбург. На Урале ён разам з нямецкім вучоным А. Гумбальтам прымае ўдзел у шэрагу буйных экспедыцый, у якіх былі знойдзены золата, нафта і мінералы. Заснаваны Тамашом Занам мінералагічны музей у Арэнбуру працуе і па сёння.
«…У нас жа адна Тамашу ўзнагарода:
Любоў нашых сэрцаў, адданасць і згода.
А гэта мацней, чым граніт які, знаю,
Яго, Тамаша, ўвекавечыць у краі.» (Ян Чачот)
Адам Міцкевіч (24.12.1798-26.11.1855), выбітны паэт, грамацкі дзеяч, публіцыст і асьветнік, нарадзіўся ў беларускай шляхецкай польскамоўнай сям’і, выдатна ведаў беларускую мову, пісаў па традыцыі па-польску. Сваю Айчыну ён называе Літвой:
«Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе ўтраціў…»
Ён адзін з пачынальнікаў рамантычнай плыні ў беларускай літаратуры (Ад. Мальдіс), вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі, паэмай «Дзяды» (1832) і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш» (1834), якія адлюстроўваюць карціны старабеларускага побыту. Як сябар Таварыства філаматаў, Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, у 1829 атрымаў дазвол выехаць у Заходнюю Эўропу, жыў у Рыме, Парыжы. У 1840 ён стаў першым прафесарам славянскай літаратуры ў парыжскім «Калеж дэ Франс». У сваіх лекцыях Міцкевіч адзначаў, што беларусы «захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс», «у іх казках і песнях ёсць усё», а «беларуская мова…на якой гавораць каля 10 мільёнаў чалавек – гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана».
Ул. Арлоў падкрэслівае, што «безь непарыўна ўкаранёных у нашую гісторыю і культуру «Дзядоў», «Пана Тадэвуша», дзясяткаў паэмаў, балядаў, вершаў беларуская літаратура была б іншай…, а Ўладзімер Караткевіч …наўпрост зьвяртаючыся да выбітнага папярэдніка, сказаў: «Мяне ты зрабіў паэтам…».
Памёр Міцкевіч у Канстанцінопалі, куды прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазней былі перавезеныя палякамі ў Вавельскі сабор у Кракаве. Ці змогуць беларусы калі-небудзь вярнуць парэшткі Адама Міцкевіча на Радзіму, пра якую ён так марыў?