3 сакавіка — дзень памяці беларускага драматурга і пісьменніка Францішака Аляхновіча.Гэта аўтар адна…

3 сакавіка — дзень памяці беларускага драматурга і пісьменніка Францішака Аляхновіча.

Гэта аўтар аднаго з першых у свеце дакументаў сталінскіх злачынстваў вачыма самога зняволенага – кнігі “У капцюрох ГПУ”, якая, на жаль, і да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці.

Аляхновіч правёў у лагерах 7 гадоў, а пасля быў абменены саветамі на іншага выбітнага беларуса Браніслава Тарашкевіча.

3 сакавіка 1944 года ў Вільні беларускі драматург быў забіты савецкім партызанам.

У 2013 годзе Беларускі ПЭН і “Радыё Свабода” заснавалі прэмію імя Францішака Аляхновіча за творы, напісаныя ў зняволенні.

Выпуск пра беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і яго твор “У капцюрох ГПУ” па спасылцы:
https://youtu.be/y2d4A2StDjc