У панядзелак, 4 сакавіка, у Стакгольме пачалося навучанне першай групы школьнікаў беларускай мове ў рамках праграмы, запушчанай муніцыпальнымі школамі горада па дамове з Асацыяцыяй беларусаў Швецыі
Гэта стала рэалізацыяй раней аб’яўленага плана аб прадастаўленні школьнікам магчымасці вывучаць беларускую мову ў адпаведнасці са шведскім заканадаўствам аб адукацыі на роднай мове.
Цяпер Стакгольм пачаў рэалізацыю гэтага праекта, наняў настаўніцу і сфарміраваў вучэбную групу, дзякуючы чаму навучанне на беларускай мове стала даступным з гэтага тыдня.
Гэтая адукацыйная праграма адкрыта для ўсіх дзяцей, у сем’ях якіх ёсць хаця б адзін з бацькоў, які размаўляе па-беларуску. Бацькі са Стакгольму могуць выказаць сваё жаданне ўключыць дзіця ў праграму, і яму/ёй будзе прапанавана месца ў групе. Акадэмічныя балы, атрыманыя за вывучэнне беларускай мовы, могуць выкарыстоўвацца пры паступленні ў гімназію.
Крыніца: Асацыяцыя беларусаў Швецыі (Sveriges Belarusier).
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну