Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна.Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітай…
21.02.2026Беларусы Замежжа

Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна.
Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу!
Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у Беларусі з яго нават смяяліся, калі ён пачынаў гаварыць на беларускай мове
Думаеце гэта спыніла маладога чалавека? Якое там! Сюй, расчараваны мінчукамі, спачатку вярнуўся ў Кітай, але неўзабаве зразумеў, што раз, прачытаўшы Караткевіча ў арыгінале, больш не зможа трымаць у сабе скарб валодання мовай класіка.
І студэнт знайшоў выйсце. Ён пераехаў у Кракаў, дзе амаль адразу знайшоў сабе беларускамоўную кампанію.
У інтэрв’ю выданню «Мост» Сюй з усмешкай расказаў:
Мы, ЦБС, запрашаем Сюя і ўсіх аматараў беларускай мовы ў госці. Будзем глядзець разам футбол па-беларуску, піць гарбату, займацца ляпнінай і дзясяткамі іншых актыўнасцяў.
З Днём роднай мовы, сябры!
Беражыце сябе
Беражыце мову

«У Беларусі ў мяне не было ніводнага (беларускамоўнага сябра ці знаёмага), а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі».