У Беларусі забаронена рэкламаваць вучобу за мяжой без адпаведнага дазволу. Але можна дзяліцца ўласн…

У Беларусі забаронена рэкламаваць вучобу за мяжой без адпаведнага дазволу. Але можна дзяліцца ўласным досведам — вось што мы прапануем

У беларускай вышэйшай адукацыі шмат праблем. Але, калі бачыш толькі такую сістэму, бывае складана зразумець, як можа быць інакш. А гэта важна, каб мець магчымасць зрабіць свядомы выбар. Для самой сістэмы адукацыі Беларусі закрытасць ад свету — таксама дрэнна: складана пераймаць паспяховыя практыкі, абменьвацца досведам і развівацца. Але моладзі даведацца пра досвед Еўропы і ЗША ўсё складаней, дзяржава стварае абмежаванні: напрыклад ў Беларусі забаранілі рэкламу вучобы за мяжой без адпаведнага дазволу ад Мінадукацыі і МУС. Адзіны замежны напрамак, які дазволены беларускам і беларусам дзяржавай, — гэта Расія.

Змяніць вышэйшую адукацыю краіны сёння мы не можам, але здольныя дапамагчы моладзі даведацца пра замежны вопыт. Таму *Сумленныя людзі анансуюць серыю мерапрыемстваў, якія дапамогуць лепш даведацца пра досвед атрымання вышэйшай адукацыі за мяжою. Дзе шукаць магчымасці для вучобы, чым адрозніваецца працэс навучання ў розных краінах і як выжываюць выпускнікі еўрапейскіх і амерыканскіх ВНУ без размеркавання — абмяркуем ужо хутка.

Першая сустрэча адбудзецца 27 красавіка а 17:00 па мінскім часе. Беларус Максім Багдановіч ужо скончыў Гарвард, у які паступіў у 17 гадоў, і гатовы падзяліцца асабістым досведам: пра экзамены і пошук стыпендыі, рэкамендацыі і матывацыйныя лісты, пра іншыя моманты, якія трэба ведаць абітурыенткам і абітурыентам,

Максім Багдановіч распавядзе сваю гісторыю і падзеліцца сакрэтамі ды лайфхакамі пра паступленне і вучобу ў Гарвардзе.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_DxPlI5JFSjmsGGF2vmBotw

Пытанні спікеру можна пакінуць у каментарах да гэтай публікацыі.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет