Упершыню аб злачынствах Лукашэнкі – падчас Асамблеі дзяржаў-удзельніц МКС
«Я заклікаю нашых партнёраў – асабліва Польшчу і Латвію, якія далі прытулак большасці беларускіх уцекачоў, – падтрымаць зварот Літвы, умацаваць гэтыя намаганні па забеспячэнні адказнасці. І я шчыра веру, што сённяшняе мерапрыемства дасць удзельнікам пераканаўчыя аргументы», – адзначыў кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сайд-івэнта «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе: юрысдыкцыя МКС і неабходнасць падтрымкі дзяржаў-удзельніц» у межах 23-й сесіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда.
Павел Латушка падкрэсліў, што гэта першае ў гісторыі мерапрыемства на Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.
Намеснік кіраўніцы Кабінета заявіў, што рэжым Лукашэнкі стварыў неверагодна эфектыўную машыну для масавага пераследу і рэпрэсій супраць тых, каго ён лічыць «нелаяльнымі». Гэта робіцца з мэтай, як неаднаразова заяўляў сам Лукашэнка, «ачысціць беларускае грамадства».
Створаная атмасфера страху, тэрору і пераследу прымусіла каля 300 000 чалавек пакінуць сваю радзіму. Гэта значыць, што кожны трыццаты жыхар пакінуў Беларусь.
Латушка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства ў Гаазе, што прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не спыняюцца на выгнанні часткі насельніцтва за межы Беларусі; «яны працягваюць пераследваць беларусаў за мяжой».
Беларусы за мяжой і ў выгнанні падвяргаюцца: запалохванню і пагрозам гвалту; ціску і крымінальнаму пераследу іх сваякоў і сяброў; судовым пераследам, а менавіта: крымінальным справам, ініцыяваным па палітычных матывах, завочным судовым працэсам без захавання належных працэдур, канфіскацыі маёмасці; пазбаўлення іншых фундаментальных правоў.
«Гэтыя дзеянні ў сукупнасці ўяўляюць сабой злачынства супраць чалавечнасці ў форме пераследу, учыненае высокапастаўленымі прадстаўнікамі рэжыму за межамі краіны супраць беларусаў у выгнанні», – падкрэсліў кіраўнік НАУ.
«Я заклікаю іншыя краіны далучыцца да звароту Літвы. Практыка паказвае, што падтрымка іншых дзяржаў-удзельніц звароту мае вялікае значэнне для поспеху гэтага працэсу. Неабходна вярнуць беларусам веру ў дэмакратыю, прыцягнуць Лукашэнку і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў», – звярнуўся да партнёраў Павел Латушка.
Тэкст выступлення цалкам чытайце па спасылцы.
@CabinetBelarus