Праваабарончыя арганізацыі заклікалі дзяржавы МКС падтрымаць зварот Літвы ў Офіс пракурора МКС па здзейсненых рэжымам Лукашэнкі злачынствах супраць чалавечнасці
Праваабаронцы адзначаюць, што ў адпаведнасці з мандатамі накіруюць у Офіс пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС доказы і інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расследавання.
Адкрыты ліст да дзяржаў-удзельніц МКС з заклікам аб падтрымцы звароту Літвы падпісалі:
DIGNITY – Дацкі інстытут супраць катаванняў,
Еўрапейскі цэнтр па канстытуцыйных і правах чалавека (ECCHR),
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH),
Human Constanta,
Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці па Беларусі (IAPB),
Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI),
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі,
Міжнароднае партнёрства за правы чалавека (IPHR),
Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT),
Нарвежскі Хельсінкскі камітэт,
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT),
REDRESS,
Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Нагадаем, працу па дакументаванні доказаў і падрыхтоўцы матэрыялаў для Міністэрства юстыцыі Літвы, якія леглі ў аснову перададзеных у Офіс пракурора МКС матэрыялаў, лідзіравала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
Абапіраючыся на гэтыя матэрыялы, літоўскі бок прыйшоў да высновы: падстаў меркаваць, што Лукашэнка і яго саўдзельнікі здзяйсняюць трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, дастаткова. Урад Літвы 30 верасня 2024 года перадаў у Офіс пракурора МКС дакументы для пачатку расследавання.
Беларусы былі вымушаныя ўцякаць у Літву і ў іншыя дзяржавы з-за рэпрэсій і пераследу. У справаздачы за сакавік 2024 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ацаніла, што з 2020 года Беларусь пакінулі каля 300 тысяч чалавек.
Праваабаронцы заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы МКС разгледзець усе даступныя меры для прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы. Сярод злачынстваў: адвольныя затрыманні, палітычна матываваны пераслед, несправядлівыя судовыя працэсы, незаконныя забойствы, сексуалізаваны гвалт, катаванні, прымусовая праца.
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка: «Мы высока цэнім факт падтрымкі з боку вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый у пытанні дасягнення адказнасці вінаватых за злачынствы супраць беларускага народа. У сваю чаргу мы працягнем сістэмныя, мэтанакіраваныя дзеянні для таго, каб садзейнічаць забеспячэнню правасуддзя за злачынствы, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў Беларусі. Мы не адступім ад сваёй галоўнай мэты: адказнасць за злачынствы супраць беларускага народа павінна наступіць. І яна наступіць»
@CabinetBelarus