У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) прайшла чарговая акцыя ўшанав…

У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) прайшла чарговая акцыя ўшанаваньня вядомых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў:

Алесь Адамовіч (3.08.1926- 26.01.1994), народны пісьменьнік Беларусі, уведаў вайну 14 гадовым падлеткам, а друкавацца пачаў толькі ў 33 гады. Канфлікт з уладай у яго пачаўся ў 1966-м, калі ён адмовіўся падпісаць калектыўны ліст супраць літаратараў-«здраднікаў» Даніэля і Сіняўскага і адкрыта заявіў:

«…Ці не мала з нас аднаго 37-га года?…Вось мы ўсе папракалі ‘старых’, што яны дазволілі сталінскай бандзе асядлаць краіну, загнаць усіх у Страх, у Паслухмянасць. Аднак не адразу ж гэта пачалося, з нечага пачыналася, і тады яшчэ можна было нешта выправіць, змяніць сваю і нашу будучыню. А ці не такі момант зноў падступае?… Потым ужо ў нас будуць пытацца, катаваць нашае сумленне: як гэта вы дазволілі?»

Адамовічу дазволілі вярнуцца ў Менск толькі пасля публікацыі кніг «Карнікі» і «Я з вогненнай вёскі…», якая была напісана Адамовічам у суаўтарстве з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам і якую Святлана Алексіевіч потым назаве геніяльнай кнігай. Адамовічу прышлося прарываць блакаду і на «Беларусьфільме». І ўдалося гэта толькі пасля надрукаваньня яго раманаў «Вайна пад стэхамі». Нават на фільм «Ідзі і глядзі!» дазвол быў атрыманы толькі праз шэсць гадоў пасля гібелі Машэрава. 

   У 1983 генералы абвінавацілі Адамовмча, які выступіў супраць ядзернай зброі, ў «здрадзе», «абстрактным гуманізме» і «шкодным пацыфізме». «Што вы ўсё палохаеце атамнай бомбай? Адкуль вы ўзялі, што загіне ўсё чалавецтва?»  На мае аргументы… прагучаў адказ…: «Калі нават ад усяго нашага народа застанецца ў жывых 10 чалавек, задача ў тым, каб яны засталіся савецкімі людзьмі. У гэтым я бачу мэту сваёй працы, але і вашай, пісьменніцкай, таксама».

      У 1986-м  менавіта Адамовіч прарваў блакаду праўды пра Чарнобыль, публікуючы факты і заклікаў у лісце да Гарбачова: «Патрэбна дапамога, амаль як у 1941-м годзе». 

   У 1988 годзе Юры Хашчавацкі і Аркадзь Рудэрман знялі фільм «Встречный иск», адным з эпізодаў якога быў судовы працэс. Адамовіча судзілі за тое, што ён назваў Сталіна злачынцам. «Падчас гэтага суда Адамовіч сказаў пра адну вельмі істотную рэч, якая стала для мяне як камертонная нота для дырыжора. Ён сказаў, што стары Майсей быў забыўлівы — Гасподзь пакінуў яму 11 запаведзяў, а той запомніў толькі 10. 11-я гучыць так: ‘Не бойся’». (Хашчавацкі).

    Не дзіўна, што мужны патрыёт Алесь Адамовіч сканаў, насамрэч загінуй заўчасна за праўду ва узросце 68 гадоў;

Янка Брыль (4.08.1917-26.7.2006), народны пісьменьнік Беларусі, аўтар лірычнай і паэтычнай прозы, рос ў асяродьдзі і на перакрыжываньні рускай, украінскай, польская і беларускай культур.

У 1939 г. ён быў прызваны ў Войска Польскае, у марскую пехоту, трапіў ў палон, адкуль двойчы спрабаваў збегчы. У першы раз вярнулі, другая спроба скончылася  паспяхова. З пачаткам Другой сусьветнай вайны, з 1-га верасня 1939-га, удзельнічаў у баях супраць гітлераўскіх акупантаў, трапіў у нямецкі палон, восеньню 1941 г. уцёк з няволі на радзіму і стаў удзельнікам партызанскага руху, ды ў атрадзе ўзначаліў выданьне газеты «Сцяг свабоды».

Пісьменьнік пражыў насычанае сумленнае жыццё не ўступая ў партыю. Званне народнага пісьменніка Беларусі Брылю прысвоіў Пётр Машэраў, падкрэсліваючы яго талент і эстэтычны стыль творцы. Дачка Машерава успамінала, што Машераў гаварыў: «Я ведаю, Брыль не падтрымлівае нашу ідэалогію».

Янка Брыль лічыў, што сапраўдны гуманізм вышей за уселякую ідэалогію, прызываў адмовіцца ад камуністычнай варожасці, каб захаваць агульначалавечыя, больш высокія ідэалы.

Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі, шчырымі патрыётамі і памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Разам да вызваленьня Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну