BelRead запускае апытанне па выбары класікі сусветнай літаратуры для перакладу на беларускую мову

Беларусы Замежжа

Пераклад класікі сусветнай літаратуры на беларускую мову па вашым запыце

Беларуская перакладчыцкая ініцыятыва BelRead запусціла апытанне — пераклад класікі сусветнай літаратуры на беларускую мову па Вашым запыце! І гэта асабліва важна, бо дазваляе самастойна абраць пярліны сусветнай літаратурнай спадчыны, а амаль усе выдаткі ініцыятыва возьмем на сябе.

На дадзены момант ёсць спіс з чатырох выбітных твораў, найчасцей узгадваемых ў апытанні, якія будуць змагацца за сэрцы і права быць перакладзеным. І вы, паважаныя сябры, зможаце вырашыць, які з іх стане наступным літаратурным шэдэўрам на беларускай мове!

Вось абраныя кандыдаты:
1⃣ “Што мой сын павінен ведаць аб уладкаванні гэтага свету?” — кранальная і мудрая кніга Фрэдрыка Бакмана, напоўненая цеплынёй і бацькоўскімі парадамі

2⃣ “Энн з зялёных мезанінаў” — класічны раман Люсі Мод Мантгомеры пра нястомную дзяўчынку, чыя фантазія і дабразычлівасць заваявалі сэрцы мільёнаў чытачоў

Кожны з гэтых твораў мае сваю ўнікальную атмасферу і пасыл, які, без сумневу, будзе адгукацца ў сэрцах беларусаў па ўсім свеце. Цяпер менавіта вы можаце дапамагчы нам вырашыць, які з гэтых твораў будзе перакладзены на беларускую мову наступным!

Удзельнічайце ў апытанні. Кожны голас мае вялікае значэнне! Разам мы здолеем зрабіць яшчэ адзін крок да пашырэння беларускай літаратурнай прасторы і пашырэння нашай культурнай спадчыны.

Далучайцеся, галасуйце і запрашайце сваіх сяброў і сям’ю. Давайце разам ствараць агульную літаратурную будучыню!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну