Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Святлана Ціханоўская: «Мне баліць ад думкі, што праз нейкі час дачка можа забыць голас Сяргея ці як …

*

Святлана Ціханоўская: «Мне баліць ад думкі, што праз нейкі час дачка можа забыць голас Сяргея ці як ён выглядае»

Беларуская лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Швецыі. Перад дыялогам з дыяспарай і ўдзелам у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі Святлана Ціханоўская выступіла з эмацыйнай прамовай. Яна падзялілася тым, як перажывае асабісты боль, а таксама заклікала надалей працаваць для вызвалення палітвязняў.

Ключавыя цытаты з выступу на сустрэчы:


«Я вось думаю: калі так баліць дарослым, уявіце як баліць нашым дзецям. Мая дачка пры адным узгадванні імя таты пачынае плакаць. Мне баліць ад думкі, што праз нейкі час яна можа забыць яго голас ці як ён выглядае. Таму спецыяльна на сценках у яе пакоі я павесіла фотаздымкі Сяргея».

«Боль паралізуе. Таму я стараюся ператвараць яго ў энергію. Я разумею, што аднымі сваімі перажываннямі я не дапамагу палітзняволеным. А яны, хто там у засценках, разлічваюць на нас».

«Я не ведаю дакладна, што адчуваюць тыя, хто за кратамі, але мне здаецца, што ў ізаляцыі самы вялікі страх – гэта страх быць забытым. І менавіта рэжым на гэта разлічвае. Бо калі ты адчуваеш падтрымку і салідарнасць – гэта дае сілы змагацца. Ты ведаеш, што твае пакуты недарэмныя, што справа, для якой ты ахвяраваў свабодай, – жыве».

«Мы часта скардзімся: маўляў, Беларусь забываюць. Але давайце самі зададзім пытанне сабе: ці дастаткова мы зрабілі, каб гэта выправіць? Ці дастаткова мы нагадваем пра сябе ў прэсе? Ці дастаткова мы робім публічных акцый, ці так, як учора, далучаемся да іншых пад нашымі сцягамі?»