Дарагія Беларусы! Звяртаюцца да вас Беларусы Францыі з вельмі вельмі важнай справай!Мы просім Белар…

Дарагія Беларусы!
Звяртаюцца да вас Беларусы Францыі з вельмі вельмі важнай справай!

Мы просім Беларусаў усіх краін свету пры звароце ў суды, паліцыю, афармленні апеляцый ці вырашэнні іншых адміністратыўных пытанняў патрабаваць толькі БЕЛАРУСКАМОЎНАГА перакладчыка. Нават, калі вы самі разумееце мясцовую мову, і нават, калі вы размаўляеце толькі трошкі на трасянцы. Беларускі перакладчык усё зразумее і дапаможа.

Чаму гэта так важна?
1)
для нашых уцекачоў гэта адразу адхіляе псеўдарасейскіх перакладчыкаў, якія не толькі могуць дрэнна перавесці, бо самі мала валодаюць расейскай, але і спецыяльна нашкодзіць вашай справе. Беларускамоўны перакладчык будзе заўсёды з вашага боку, бо Беларус Беларусу Беларус!
2) беларускіх перакладчыкаў мала, асабліва ў маленькіх гарадах, таму вашу справу перададуць у больш буйны горад, вы выйграеце час, будзе больш магчымасцей атрымаць пазітыўны адказ.
3) пасля некалькі запытаў ад судоў і паліцыі, нашыя лінгвісты змогуць адкрыць беларускія перакладчыскія кафедры ў мясцовых універсітэтах
4) Беларуская мова пачне існаваць і ўжывацца афіцыйна ва ўсім свеце, нас больш не будуць ураўноўваць з расейцамі, а гэта важны крок да захавання незалежнасці нашай Роднай Беларусі.

Калі ласка, дашліце гэта паведамленне па вашым суполкам!

Абаронім нашы права, матчыну Мову і родную Беларусь!