Беларускі крызісны цэнтр адкрыў гарачую лінію для беларусаў, якія пацярпелі ад ваенных злачынстваў р…

Беларускі крызісны цэнтр адкрыў гарачую лінію для беларусаў, якія пацярпелі ад ваенных злачынстваў расейскай федэрацыі або апынулісь у зоне баявых дзеянняў ва Украіне.
За дапамогай у цэнтр можа звярнуцца кожны грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца, або на момант пачатку баявых дзеянняў знаходзіўся на тэрыторыі Украіны.

Беларускі крызісны цэнтр прапануе:
дапамогу з эвакуацыяй з зоны баявых дзеянняў;
гуманітарную дапамогу;
юрыдычную дапамогу;
медычную, псіхалагічную дапамогу і т.д.

«Беларускія жанчыны і дзеці ва Укараіне таксама як і іншыя, знаходзяцца у эпіцэнтры баявых дзеянняў, іх жыццё пад загрозай. А беларускі пашпарт ёсць дадаткововай крыніцай загрозы. Яны ўцякалі да Украіны ад рэжыму самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі. Але не ўцяклі. Злачынствы гэтага рэжыму і далей працягваюць забіваць і нішчыць беларусаў ужо за межамі Беларусі – тут, ва Украіне. Банкаўскія карткі грамадзян Беларусі заблакаваны, з беларускім пашпартам не мажліва атрымаць дапамогу ў Еўропе. Таму мы павінны арганізаваць дапамогу самі сабе», – кажа кіраўнік Аляксей Францкевіч.

Згодна з дадзенымі Мытнай службы Украіны толькі з 2020 па 2021 год каля 700 тысяч беларусаў афіцыйна перасяклі украінска-беларускую мяжу. Колькі з іх засталося ва Украіне – афіцыйных дадзеных няма. Адзіная афіцыйная лічба, якая ёсць у адкрытым доступе – гэта дадзеныя перапісу насельніцтва, які праводзіўся ва Украіне 20 гадоў таму. За тымі дадзенымі ўжо ў 2001 годзе ва Украіне пражывала больш за 250 тысяч беларусаў.

Нагадваем, 1 сакавіка Нацыянальны банк Украіны з 1 сакавіка 2022 года забараніў:
залічэнне сродкаў на рахункі кліентаў – фізічных асоб за пераводамі, ініцыяванымі з выкарыстаннем плацёжных картак, выпушчаных банкамі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь;
прыём ва Украіне плацёжных картак, выпушчаных банкамі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (уключна пераводы, здзяйсненне разрахункаў ды выдачу гатоўкі).

Дзяліціся гэтай інфармацыяй з атачэннем ды максімальна пашырайце яе!

Звяртайцеся да нас, кантакты: +380 68 325 6144 (тэлеграм)

[email protected]