Асьветлены боскім зьзяньнем, ты скрышыў лукі і стрэлы дэманаў ласкаю Боскага Духа, і сваімі вучэньнямі выкрыў іхнюю злосьць і хітрасьці. Ты быў ясным сьветачам для манахаў, красою пустыні, нямоглых выдатным і пачэсным лекарам і вобразам дабрадзейнага жыцьця, ойча Антоне. Чысты душою і сэрцам, зямны анёл, чалавек нябесны, настаўнік чысьціні, прыклад устрыманасьці, ты, Антоне, цяпер жывеш […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Святы Антон Вялікі: аскет і заснавальнік пустэльніцкага жыцця
Сьвяты Антон, вялікі аскет, заснавальнік пустэльніцкага жыцьця, названы Царквой Вялікім, нарадзіўся ў 251 годзе каля Гераклеопаля (сярэдні Егіпет), памёр 17 студзеня 356 году ў Тэбаідзе. Паходзіў з заможнай копцкай сям’і, атрымаўшы добрае рэлігійнае выхаваньне. Каля 20 году жыцьця пасьля сьмерці бацькоў стаў выхаваўцам малодшай сястры. Пад уплывам слоў з Евангельля пра багатага юнака (Мц 19, […]
Евангелле дня: прыпавесць пра няправеднага суддзю і ўдаву
Евангелле дня Сказаў Госпад прыпавесць гэтую: “У адным горадзе быў нейкі суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. І была ў тым горадзе адна ўдава; і яна прыходзіла да яго і казала: абарані мяне ад праціўніка майго. А ён доўга не хацеў. Потым жа сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, […]
Апостал дня: калі мы з Хрыстом памерлі, дык з Ім і ажывём
Апостал дня Слушнае слова: калі мы з Ім памерлі, дык з Ім і ажывём; калі церпім, дык з Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа. Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам не ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на […]
90 гадоў біскупскай намінацыі блаславёнага Мікалая Чарнецкага
+++16.01.2021 – 90 ГАДОЎ БІСКУПСКАЙ НАМІНАЦЫІ БЛАСЛАВЁНАГА МІКАЛАЯ (ЧАРНЕЦКАГА).-16 студзеня 1931 г. Яго Святасць Папа Пій ХІ прызначыў манаха-рэдэмптарыста а. Мікалая Чарнецкага біскупам тытулярным Лебеда і Апостальскім візытатарам для вернікаў Каталіцкай Царквы візантыйска-славянскага абраду (па-за межамі Галіцкай мітраполіі). -Архірэйская хіратонія Уладыкі Мікалая адбылася 2 лютага 1931 г. у Рыме з рук біскупа Рыгора Хамышына (са […]
16 студзеня – Пакланенне кайданам апостала Пятра і дзень малітвы за зняволеных
16 СТУДЗЕНЯ: – Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра – ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ за НЯВІННА ЗНЯВОЛЕНЫХ.+У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме.++Гэтае свята асабліва бліскае грэка-каталіцкім […]
Святы Ян Буднік: манах, які жыў каля бацькоўскага дому ў адзенні жабрака
Сьвяты Ян Буднік жыў у сяр. V стагоддзя. Быў сынам багатых арыстакратаў, якія жылі ў Канстанцінопалі. Атрымаў выдатнае выхаваньне. Вельмі любіў чытаць духоўную літаратуру. Спазнаў марнасьць сьвецкага жыцьця, таму замест “шырокага шляху” выбраў “вузкі” і цяжкі. Выпрасіў, каб бацькі падаравалі яму сьв. Евангельле, і з гэтым сваім скарбам таемна ўцёк з дому і паступіў у […]
15 студзеня – дзень святога Паўла Фівейскага
15 студзеня – дзень сьвятога Паўла Фівейскага Сьвяты Павел Пустэльнік нарадзіўся ў заможнай сям’і каля 228 г. у Фівах (Тэбах), што ў Верхнім Егіпце. Першыя гады жыцьця правёў разам з бацькамі. Рана стаўшыся сіратою, ён шмат нацярпеўся дзеля вялікай бацькоўскай спадчыны ад свайго карысьлівага сваяка. У часы Дэцыя пачаўся адзін з самых крывавых перасьледаў хрысьціянаў. […]
Евангелле дня: Ісус прадказвае зруйнаванне храма і пачатак пакут
Евангелле дня Калi выходзiў Ісус з храма, кажа Яму адзiн з вучняў Яго: “Настаўнiк! Паглядзi, якое каменне i якiя будынкi”! I сказаў Iсус яму ў адказ: “Бачыш гэтыя вялiкiя будынкi? Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны”. I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма, пыталiся асобна ў Яго Пётр i […]
Апостал дня: умацоўвайце сваё пакліканне і выбранне
Апостал дня Сымон Пётр, слуга і апостал Ісуса Хрыста, тым, што дзякуючы справядлівасьці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста атрымалі дастойную веру, як і наша: ласка вам і супакой хай памножацца праз пазнаньне Бога і Ісуса, Госпада нашага. Яго Божая моц надзяліла нас усім, што патрэбнае да жыцьця і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, хто паклікаў […]