Апостал дняСлушнае слова: калі мы з Ім памерлі, дык з Ім і ажывём; калі церпім, дык з Ім уладарыць …

Апостал дня

Слушнае слова: калі мы з Ім памерлі, дык з Ім і ажывём; калі церпім, дык з Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.

Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам не ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам. Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць, і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца.

Такія Імяней і Філіт, якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру. Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: “Ведае Госпад Сваіх”; і: “Хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада”. (2 Цім. 2, 11-19)