У 842 годзе імператрыца Тэадора дазваляе ўшаноўваць святыя іконы і прыбірае іканаборчага патрыярха Яна VII, а на яго месца ставіць Мятода I (842-846). Патрыярх Мятод I, які быў пераследваны і мучаны за святыя іконы, склікае ў Канстанцінопаль сінод, які ўжо канчаткова аднаўляе шанаванне святых ікон. Гэтая канчатковая перамога, вядомая як “трыумф праваслаўя”, штогод адзначаецца нашай […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Першая нядзеля Вялікага посту як Нядзеля праваслаўя і перамогі над іканаборствам
Першая нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй праваслаўя. Слова “праваслаўе”, па-грэчаску “артадоксія”, азначае праўдзівую веру і праўдзівае пакланенне Госпаду Богу. Тут гаворка ідзе не пра праваслаўе, якое мы сёння разумеем у канфесійным значэнні на супрацьвагу Каталіцкай Царкве, а пра праваслаўе, якое было агульным для ўсёй Царквы Хрыстовай да расколу Усходняй і Заходняй Цэркваў у ХІ стагоддзі. […]
Апостал дня: вера Майсея, прарокаў і тых, хто цярпеў дзеля абяцанага
Апостал дняБраты, вераю Майсей, у сталым веку, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай, і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую, грахоўную асалоду, і зьневажаньне Хрыстовае палічыў большым сабе багацьцем, чым Егіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на аддзяку. І што яшчэ скажу? Ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, пра Варака, пра Самсона […]
Евангелле дня: Ісус кліча Філіпа і адкрываецца Натанаілу
Евангелле дня На другі дзень захацеў Ісус ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною. Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра. Знаходзіць Фiлiп Натанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсaлі Майсей у законе i прарокі, Ісусa, Сына Язэпавага, з Назарэта. І сказаў яму Натанаіл: […]
Апостал дня: Бог гаварыў нам праз Сына, Які вышэйшы за анёлаў
Апостал дняБог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў, у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога і вякі стварыў. Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы […]
Евангелле дня пра суботу, калоссе і ацаленне чалавека з усохлай рукой
Евангелле дняДавялося Ісусу ў суботу праходзіць пасевамі, і пачалі вучні Яго дарогаю зрываць калоссе. І фарысеі казалі Яму: “Паглядзі, чаму яны робяць у суботу, што не дазволена?” І Ён кажа ім: “Ці ж вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі патрэбу меў і згаладаўся сам і тыя, што былі з ім? Як ён […]
20 лютага – памяць сьвятога Лявона, біскупа Катанскага
20 лютага – памяць сьв. Лявона, біскупа Катанскага Сьвяты Лявон нарадзіўся каля 709 г. у Равэне ў пабожнай і багатай сям’і. Стаў манахам-бенядыктынцам. Дзякуючы свайму сьвятому жыцьцю і апостальскай руплівасьці, прайшоў праз усе ступені царкоўнай ярархіі і быў абраны біскупам Катаніі на Сіцыліі. Кірыла, біскуп Рэджа ў Калабрыі, зрабіў яго сваім памочнікам і паставіў на […]
Першая субота Вялікага посту прысвечана памяці святога Тодара Тырона
ПЕРШАЯ СУБОТА ВЯЛІКАГА ПОСТУ прысвечана памяці святога велікамучаніка Тодара ТыронаУ 362 г. візантыйскі імператар Юліян Адступнік хацеў прымусіць жыхароў Канстанцінопаля спажываць у першы тыдзень Вялікага посту хлеб, ахвяраваны ідалам, і таму загадаў, каб усё, выстаўленае на продаж на рынку, таемна акрапілі ахвярнай крывёю і тым самым апаганілі. Святы Тодар Тырон з’явіўся ўначы архібіскупу горада Яўдоксію […]
Чытаньне з кнігі Быцьця пра стварэньне жанчыны і спакусу ў раі
Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостЧалавек даў імёны ўсім жывёлам, і ўсім птушкам нябесным, і ўсім зьвярам польным; але для чалавека не знайшлося памочніка, падобнага яму. І напусьціў Госпад сон на мужчыну, і той заснуў. І ўзяў ад яго адно з рэбраў, а месца тое запоўніў целам. І зрабіў Бог з рэбра, якое ўзяў […]
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў пра мудрасьць, разважлівасьць і справядлівасьць
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў у Вялікі ПостБог мудрасьцю заснаваў зямлю, розумам нябёсы ўмацаваў. За Ягоным веданьнем бездані адчыніліся, хмары расу пралілі. Сыне, беражы розум і разважлівасьць: няхай не зьнікаюць яны з вачэй тваіх, і яны будуць жыцьцём душы тваёй, аздобаю каштоўнаю на шыі тваёй. Тады будзеш хадзіць бясьпечна дарогаю тваёю і нага твая не спатыкнецца. […]