Евангелле дня
Давялося Ісусу ў суботу праходзіць пасевамі, і пачалі вучні Яго дарогаю зрываць калоссе. І фарысеі казалі Яму: “Паглядзі, чаму яны робяць у суботу, што не дазволена?” І Ён кажа ім: “Ці ж вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі патрэбу меў і згаладаўся сам і тыя, што былі з ім? Як ён увайшоў у дом Божы пры Авіятары-першасвятары і з’еў ахвярныя хлябы, якіх не дазволена было есці нікому, акрамя святароў, і даў таксама тым, што былі з ім”. І казаў ім: “Субота ўзнікла дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы. Таму Сын Чалавечы ёсць гаспадар і суботы”.

І прыйшоў зноў у сінагогу. І быў там чалавек, які меў усохлую руку. І сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб звінаваціць Яго. І кажа Ён чалавеку, што меў усохлую руку: “Стань пасярэдзіне”. А ім кажа: “Ці дазволена ў суботу дабро рабіць, альбо зло рабіць? Душу ўратаваць альбо загубіць?” Яны ж маўчалі. І, паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю сэрцаў іх, кажа чалавеку: “Працягні руку тваю”. І працягнуў ён, і стала рука яго здаровай, як другая. (Мр. 2, 23 – 3, 5)