Евангелле дняНа другі дзень захацеў Ісус ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мн…

Евангелле дня

На другі дзень захацеў Ісус ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною. Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра. Знаходзіць Фiлiп Натанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсaлі Майсей у законе i прарокі, Ісусa, Сына Язэпавага, з Назарэта. І сказаў яму Натанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае? Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі.

Убачыў Ісус Натанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці. Кажа Яму Натанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Ісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе. Натанаіл адказаў Яму: Равві! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў. У адказ Ісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: “Я бачыў цябе пад смакоўніцаю”; убачыш большае за гэта. I кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае i анёлаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага. (Ян.1:43-51)