Апостал дняБраты, плод Духа – ва ўсякай дабраце і справядлівасьці, і праўдзе. Шукайце таго, што даспадобы Богу, і не бярыце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце, бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць. А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло. Таму сказана: […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Евангелле дня: прытчы пра зерне, жніво і Валадарства Божае
Евангелле дняСказаў Госпад: Хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, адымецца ў яго і тое, што мае. І казаў: “Так і Валадарства Божае, як чалавек, калі кіне зерне ў зямлю; і спіць, і ўстае ўночы і ўдзень, а як насенне ўзыходзіць і расце, не ведае ён. Бо зямля сама па сабе родзіць […]
14 сакавіка – памяць св. Бенядыкта, заснавальніка заходняга манаства
14 сакавіка – памяць св. Бенядыкта, заснавальніка заходняга манастваСвяты Бенядыкт нарадзіўся ў 480 годзе ў італьянскім мястэчку Нурсія ў заможнай сям’і. Не жадаючы ісці за дрэнным прыкладам школьных таварышаў, ён таемна ўцёк з горада. Некаторы час ён знаходзіўся ў вёсцы Энфідэ ў Сабінскіх гарах, дзе ахвярна дапамагаў святарам. Затым ён пасяліўся ў пячоры на гары […]
Вучэнне Айцоў пра міласэрнасць, дабрадзейства і дапамогу бедным
Вучэнне АйцоўПісанне кажа: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7). Міласэрнасць не апошняя сярод блаславенняў. У іншым месцы чытаем: «Шчаслівы, хто клапоціцца аб бедным і ўбогім» (пар. Пс 41 [40], 2). І яшчэ: «Шчаслівы той, хто міласэрны і пазычае» (Пс 112 [111], 5). Нарэшце: «Справядлівы цэлы дзень літуецца і дае ў пазыку» (пар. […]
Чацвёртая субота Вялікага посту – дзень малітвы за памерлых
Чацвёртая субота Вялікага посту – дзень малітвы за душы ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых. Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і ўсё, што […]
Літургія анлайн у 4-ю Нядзелю Вялікага посту з парафіі св. Язафата ў Лідзе
Літургія анлайн: 4-я Нядзеля Вялікага посту (вял. Яна Лесьвічніка) (Мк 9:17–31) Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 14.03.21, 11:00. ****Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich – будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы! http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/EU6oyJf_y80/index.php Літургія анлайн: 4-я Нядзеля Вялікага посту (вял. Яна Лесьвічніка) (Мк 9:17–31) » Грэка-каталіцкая […]
8 гадоў таму на Рымскі Апостальскі Пасад быў выбраны Папа Францішак
8 гадоў таму быў выбраны Папа Францішак 13 сакавіка 2013 на Рымскі Апостальскі Пасад быў выбраны аргенцінскі кардынал Jorge Mario Bergoglio (нар. 17 снежня 1936 у Буэнас-Айрэс). Ён прыняў імя ФРАНЦІШАК — як 266-ы Папа Рымскі. Літургічная інаўгурацыя пантыфіката – гэта значыць служэння Папы як біскупа Рыму мела месца ў свята св. Язпа – 19 сакавака 2013 […]
Апостал дня: перамога над смерцю праз Госпада нашага Ісуса Хрыста
Апостал дняБраты, першы чалавек – з зямлі, і зямны; другі чалавек – Госпад – з неба. Які з зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя; і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага. Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Валадарства Божага, і тленьне […]
Евангелле дня: Ісус аздараўляе глухога коснаязыкага
Евангелле дня Выйшаўшы з межаў Тырскіх і Сідонскіх, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага ў землі Дзесяцігароддзя. І прыводзяць да Яго глухога коснаязыкага і просяць, каб Ён усклаў руку на яго. І, адвёўшы яго ад народу ўбок, улажыў пальцы Свае ў вушы яго і, плюнуўшы, дакрануўся да языка яго; і, узвёўшы вочы на неба, уздыхнуў і […]
13 сакавіка – успамін Перанясення мошчаў св. Нічыпара
13 сакавіка – успамін Перанясення мошчаў св. Нічыпара, патрыярха Канстанцінопальскага Святога Нічыпара, які быў Канстанцінопальскім патрыярхам, у 815 г. саслаў на востраў Праконіс імператар Лявон, які змагаўся з шанаваннем святых іконаў. Памёр святы ў 828 г., а яго мошчы спачылі ў манастырскай царкве св. Тэадора. Праз 19 гадоў патрыярх св. Мятод, прыбыўшы на востраў, убачыў […]