Чацвёртая субота Вялікага посту – дзень малітвы за душы ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваск…

Чацвёртая субота Вялікага посту – дзень малітвы за душы ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых.

Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і ўсё, што яны ўчынілі сьвядома і несьвядома, Чалавекалюбча.

Сапраўды ўсё – марнасьць, жыцьцё наша, быццам цень і сон; дарма мітусіцца чалавек, бо, як Пісаньне кажа: здабыўшы сьвет, у магілу ўсе роўна зыйдзем – уладары і жабракі. Таму, Хрысьце Божа, у чалавекалюбстве Тваім памерлых слуг Тваіх супакой.