Евангелле дня
Выйшаўшы з межаў Тырскіх і Сідонскіх, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага ў землі Дзесяцігароддзя. І прыводзяць да Яго глухога коснаязыкага і просяць, каб Ён усклаў руку на яго.
І, адвёўшы яго ад народу ўбок, улажыў пальцы Свае ў вушы яго і, плюнуўшы, дакрануўся да языка яго; і, узвёўшы вочы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: “Эффата”, – што значыць “адкрыйся”. І адразу адкрыліся вушы яго і развязаліся путы яго языка, і пачаў гаварыць выразна. І загадаў ім, каб не казалі нікому.
Але чым больш Ён загадваў ім, тым больш абвяшчалі. І надзвычай здзіўляліся, кажучы: добра ўсё зрабіў: і глухім дае чуць, і нямым гаварыць. (Мк. 7, 31-37)