Апостал дня
Браты, першы чалавек – з зямлі, і зямны; другі чалавек – Госпад – з неба. Які з зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя; і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага.

Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Валадарства Божага, і тленьне не спадкуе нятленьня. Я кажу вам тайну, ня ўсе мы памрэм, але ўсе пераменімся; раптам, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць нятленьнымі, а мы пераменімся; бо тленнае гэтае мае апрануцца ў нятленнае, і сьмяротнае гэтае – апрануцца ў несьмяротнасьць.
Калі ж тленьне гэтае апранецца ў нятленнасьць і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады збудзецца слова напісанае: “Паглынута сьмерць перамогаю. Сьмерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?”
А джала сьмерці – грэх; а сіла граху – закон. Дзякаваць Богу, Які даў нам перамогу Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. (1 Кар. 15, 47-57)