13 сакавіка – успамін Перанясення мошчаў св. Нічыпара, патрыярха Канстанцінопальскага
Святога Нічыпара, які быў Канстанцінопальскім патрыярхам, у 815 г. саслаў на востраў Праконіс імператар Лявон, які змагаўся з шанаваннем святых іконаў.
Памёр святы ў 828 г., а яго мошчы спачылі ў манастырскай царкве св. Тэадора.
Праз 19 гадоў патрыярх св. Мятод, прыбыўшы на востраў, убачыў мошчы св. Нічыпара нятленнымі.
Святыя мошчы былі перанесены ў канстанцінопальскую царкву св. Сафіі, а пазней у 846 г. – у царкву Святых Апосталаў.