Апостал дняБраты, плод Духа – ва ўсякай дабраце і справядлівасьці, і праўдзе. Шукайце таго, што дас…

Апостал дня

Браты, плод Духа – ва ўсякай дабраце і справядлівасьці, і праўдзе. Шукайце таго, што даспадобы Богу, і не бярыце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце, бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць.

А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло. Таму сказана: “Устань, хто сьпіць, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьветліць цябе Хрыстос!”

Дык глядзіце, дзейце асьцярожна, не як неразумныя, а як мудрыя, цэнячы дорага час, бо дні – ліхія. Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая. І не ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста; а напаўняйцеся Духам, настаўляючы саміх сябе псальмамі і славаслоўем і духоўнымі сьпевамі, сьпяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада. (Эф. 5, 9-19)