+++Віншуем Армянскую Каталіцкую Царкву з выбарам новага Патрыярха+++. Сінод Армянскай Каталіцкай Царквы, які на заклік Папы Францішка праходзіў у Рыме 22 і 23 верасня 2021 г., выбраў новага Патрыярха Армянскай Каталіцкай Царквы (Кілікіі Армянаў). Ім стаў Архібіскуп Рафаэль Францішак Мінасян (арм. Ռաֆայել Մինասյան, фр. Raphaël François Minassian, нар. 24.11.1946 г. у Бейруце) — архібіскуп-ардынарый Ардынарыята […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прарок Ёна і яго прапаведаванне пакаяння ў Нінэвіі
Прарок ЁнаЖыў пры цары Еравааме II (784-744 гг. да Р.Х.), якому прадрок пашырэньне межаў яго царства (4 Цар: 14, 25). Ён быў сынам Амафііна і паходзіў з Гафхефера ў зямлі Завулон (цяпер el-Meschhed, 4 км паўночней Назарэта). Там яшчэ і цяпер ушаноўваюць магілу Ёны. Ён быў пятым з 12 “малых прарокаў”. Ёна зьяўляецца галоўнай дзеючай […]
291 год таму ў Жыровіцах каранавалі абраз Маці Божай
291 год таму, 19 верасня 1730 г. (8 верасня па юліянскім календары – у свята Нараджэння Багародзіцы) у Жыровіцах прайшлі вялікія ўрачыстасці: Пад няспынны гоман малітваў і спеваў 38-тысячнага збору вернага люду, трыюмфальныя стрэлы гарматаў, гучанне трампетаў і барабанаў, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі Апанас Шаптыцкі ў суслужэнні з протатроніям Тэафілам Гадзебскім, япіскапам Уладзіміра-Берасцейскім, […]
Мучаніца Сафія і яе дочкі Вера, Надзея і Любоў засведчылі Хрыста пры Адрыяне
Мучаніца Сафія і тры ейныя дочкі: Вера, Надзея і ЛюбоўМучаніца Сафія і тры ейныя дочкі Вера, Надзея і Любоў засьведчылі Хрыста падчас панаваньня імператара Адрыяна (117-138). Сафія жыла ў Рыме, была ўдавою. Яна ня толькі не пабаялася сама прыняць хрост, але і выхавала ў любові да Ісуса Хрыста сваіх дачок. Веры было 12 гадоў, Надзеі […]
Хрысціяне павінны рыхтавацца да выпрабаванняў і наследаваць цярпенні Хрыста
Хворая авечка, гэта значыць тая, што мае хворае сэрца, схільнае паддацца спакусам, калі з імі сустрэнецца без папярэджання і падрыхтоўкіКалі нядбалы пастыр сустракае кагосьці такога, не кажа: «Сыне, калі збіраешся служыць Госпаду, падрыхтуй сваю душу да выпрабавання» (Сір 2, 1). Хто так кажа, умацоўвае слабога, робіць яго моцным і заахвочвае, каб хутчэй паверыў, не бачыў […]
Апостальскага Нунцыя ў Беларусі віншуюць з гадавінай біскупскай хіратоніі
НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ! – Апостальскага Нунцыя ў Беларусі віншуем з першая гадавінай біскупскай хіратоніі. =16 верасня 2021 манс. Антэ Ёзіч, тытулярны архібіскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыняў біскупскую хіратонію (пасвячэнне) у храме Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя).Біскупскую хіратонію Антэ Ёзічу ўдзяліў дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка […]
Гісторыя базыліянскага манастыра ў Беразвеччы і калоніі на яго тэрыторыі
#глубокое #sacral_urban #sacral_photoУ першай палове XVII ст. у мястэчку Беразвечча (зараз у складзе Глыбокага) з’явіўся базыліянскі манастыр. Пазней у 1763 годзе перабудаваны з цэгла ў стылі віленскага барока.Забарона Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ператварыла яго ў манастыр праваслаўны.У савецкія часы з 39-га была створана перасыльная турма НКУС. Пад час нямецкай акупацыі – канцлагер шталаг №351.Пасля […]
Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. 14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыю Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Пра згаданае прызначэнне было паведамлена сёння ў Рыме а […]
Хрыстос са мною, каго ж мне баяцца
Ці ты не чуеш Госпада, Які кажа: «Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20). Ці ж не будзе Яго там, дзе ўвесь народ з’яднаны повязямі любові? Маючы Яго абяцанне, ці буду я разлічваць на ўласныя сілы? Я маю Яго слова. Вось мая падтрымка, вось абарона, вось […]
Румак запэўніў біскупаў, што публікацыя ў «Мінскай праўдзе» не пазіцыя дзяржавы
Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі меры Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак скіраваў ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Алегу Буткевічу, у якім запэўніў, што нядаўняя правакацыйная публікацыя, што выклікала абгрунтаваную рэакцыю епіскапату, не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Касцёла, а таксама […]