Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. 14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіс
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыю Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
Пра згаданае прызначэнне было паведамлена сёння ў Рыме а 12-й гадзіне.
У гэты момант я жадаю павіншаваць новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Юзафа Станеўскага з новай касцёльнай пасадай у сталіцы Беларусі і даручыць яго біскупскае служэнне Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы гэтай умілаванай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.
http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/wMBDvRI4vHA/index.php
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. 14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіс