https://catholic.by/3/news/belarus/13774-upa-navazhany-pa-spravakh-religij-i-ministerstva-infarmatsyi-dali-atsenku-pravakatsyjnaj-publikatsyi-minskaj-pra-dze-i-prynyali-mery Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі меры Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак скіраваў ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Алегу Буткевічу, у якім запэўніў, што нядаўняя правакацыйная публікацыя, што выклікала абгрунтаваную рэакцыю епіскапату , не…
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Праўдзівыя пастыры павінны пасвіць авечак, а не саміх сябе
Не першы раз вы чуеце, што ўся нашая надзея – у Хрысце, і што Ён сам – нашая праўдзівая і збаўчая хвала. Вы ў аўчарні таго, хто сцеражэ і пасе Ізраіль. Але паколькі існуюць такія пастыры, якія хочуць называцца пастырамі, але не хочуць выконваць абавязкі пастыраў, прыгадаем словы, сказаныя ім прарокам. Таму слухайце ўважліва, а […]
Нунцый Антэ Ёзіч сустрэўся з міністрам Уладзімірам Макеем у МЗС Беларусі
Нунцый Ёзіч па выніках сустрэчы з міністрам Макеем: улады не хочуць канфрантацыі з рэлігійнымі супольнасцямі У першай палове дня 9 верасня Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч па запрашэнні беларускіх уладаў наведаў Міністэрства замежных спраў, дзе сустрэўся з міністрам Уладзімірам Макеем. У ходзе сустрэчы былі «абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама […]
Боскай Літургіяй у Будапешце завяршыўся Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў
Эўхарыстыя – школа любові і салідарнасці Боскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапешце Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Эўропы.Канвент Іерархаў (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae – CHOCE) праходзіў у Будапешце 4-8 верасня 2021 – у час 52-га Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Гэта была добрая нагода ўзгадаць удзел іерархаў Усходніх каталіцкаіх Цэркваў у мінулых Міжнародных […]
У Будапешце завяршыўся Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы
ЭЎХАРЫСТАЯ – ШКОЛА ЛЮБОВІ і САЛІДАРНАСЦІ.Боскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапешце Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Эўропы.= 8 верасня 2021 г., у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у галоўным храме сталіцы Венгрыі – Базыліцы св. Стэфана, Патрыярх Мельхіцкай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Юсэф (Youssef Absi) узначаліў Боскую Літургію, якая была адным з цэнтральных момантаў […]
Шчаслівыя тыя, хто жыве ў доме Госпада і вечна спявае Яму
«Хто не хацеў бы ўвайсці ў Твае двары, бо Ты – Бог, гэта значыць Стварыцель, Госпад Усемагутны, Уладар, і паколькі ўсе, хто жыве ў Тваім доме, – шчаслівыя». Двор і дом тут азначаюць тое самае. Калі псальміст кажа «шчаслівыя», паказвае, што шчасце, якім яны ганарацца, настолькі вялікае, наколькі можна сабе ўявіць. Яны напэўна шчаслівыя, таму […]
Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы і сэнс гэтага сьвята
Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы Гэтае сьвята бярэ пачатак з урачыстага асьвячэньня сьвятыні сьвятой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. Згодна з старажытнымі апокрыфамі і пазьнейшым протаевангельлем Якуба бязьдзетныя Якім і Ганна мелі відзеж анёла, які спавясьціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую ролю. Якім і […]
У Будапешце праходзіць Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы
“ЭЎХАРЫСТЫЯ і СІНАДАЛЬНАСЦЬ” Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы праходзіць у Будапешце.Па запрашэнні першаіерарха Венгерскай Грэка-каталіцкай Царквы Мітрапаліта Філіпа (Кочыша) Сустрэча (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae – CHOCE) ў гэтым годзе праходзіць ў Будапешце 4-8 верасня 2021 ды адбываецца ў час 52-га Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Патранат над Канвентам маюць Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў і […]
Архімандрыт Сяргей Гаек удзельнічае ў Канвенце Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў
ЭЎХАРЫСТЫЯ і СІНАДАЛЬНАСЦЬ – Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўролы 2021. =Гэтая Сустрэча (канвент) праходзіць ў Будапешце 4-8 верасня 2021 ды адбываецца ў час 52га Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўролы (сірыйскай, армянскай ды візантыйскай традыцый) будуць абмяркоўваць тэалагічныя, душпастырскія і кананічныя аспекты праграмы “Эўхарыстыя і Сінадальнасць”. Яны будуць удзельнічаць […]
Шлях святых Кірыла і Мятода стаў Еўрапейскім культурным маршрутам
Шлях св. Кірыла і Мятода стаў Еўрапейскім культурным маршрутам Саветам Еўропы ўнёс Шлях святых Кірыла і Мятода ў спіс Еўрапейскіх культурных маршрутаў. Ён стаў адным з 45 афіцыйных еўрапейскіх маршрутаў, найбольш вядомы з якіх – Шлях св. Якуба. “Апосталы славян з’яўляюцца сімваламі дыялогу і адукацыі, каштоўнасцей, важных для Еўропы”, – сказаў Стэфана Дамініёні, кіраўнік Еўрапейскага інстытута […]