Жыў пры цары Еравааме II (784-744 гг. да Р.Х.), якому прадрок пашырэньне межаў яго царства (4 Цар: 14, 25). Ён быў сынам Амафііна і паходзіў з Гафхефера ў зямлі Завулон (цяпер el-Meschhed, 4 км паўночней Назарэта). Там яшчэ і цяпер ушаноўваюць магілу Ёны. Ён быў пятым з 12 “малых прарокаў”.
Ёна зьяўляецца галоўнай дзеючай асобай аднайменнай кнігі. Расказана, як ён атрымаў ад Бога загад адправіцца ў грэшны горад Нінэвію і прапаведаваць там пакаяньне. Ёна не паслухаўся і зьбег у Фарсіс на Захадзе. Карабель, на якім ён плыў, патрапіў у буру. Карабельшчыкі кінулі жэрабя, каб пазнаць, хто зьяўляецца віноўнікам бедзтва, якое іх напаткала. Жэрабя падае на Ёну, і ён просіць выкінуць яго ў мора. Пасьля гэтага бура адразу сьціхае. Ёну праглынае вялікая рыба (у славянскім перакладзе Бібліі – кіт), а праз 3 дні яна яго цэлым выкідае на сушу.
Пасьля другога загаду Бога ісьці ў Нінэвію і прапаведаваць пакаяньне за грахі, ён, нарэшце, падпарадкоўваецца. Ёна ідзе ў горад, да якога “адзін дзень хады” і абвяшчае згубу і разбурэньне. Жыхары паверылі Богу і аб’яўляюць вялікі пост, зьдзяйсьняюць пакаяньне ў робах і попеле ад вялікага да малога, ад цара да апошняга гараджаніна, каб ні быдла, ні валы, ні авечкі нічога ня елі, не хадзілі на пашу і вады не пілі”. Таму Бог пашкадаваў горад. Ёна гэтым так раздражнёны, што выйшаў з горада і сеў, у сваім засмучэньні заклікаючы сьмерць. І Бог паслаў расьліну, якая вырасла раптам над Ёнай, каб над галавою яго быў цень і каб пазбавіць яго ад смутку. Затым яна засохла. Ёна зьнемагае ад сьпёкі і зноў просіць паслаць яму сьмерць. Такім чынам, Бог дае яму зразумець, што ён ня можа не пашкадаваць горад, які раскаяўся.
Галоўнай тэмай кнігі зьяўляецца воля Бога да ўсеагульнага збаўленьня, якая распаўсюджваецца на ўсе народы зямлі, не толькі на Ізраіль. Гэта – адмова ад юдэйскага партыкулярызму, які ўвасабляе Ёна. Ёна жадае выслізнуць ад непрыемнага яму наказу Бога, але Бог чакае гэтага. Ён абураны тым, што горад не загублены. Але сутнасьцю Бога зьяўляецца літасьць.
Юдэі ў часы Хрыста ўспрымалі гэтае апавяданьне ў гістарычным сэньсе. Ісус у прыхаваным прадказаньні свайго трохдзённага знаходжаньня ў магіле атаесамляе з паданьнем свайго часу (Мц 12, 39). Кніга была складзеная, верагодна, пасьля вавілонскага палону (з 605 г. па 583 г. да Р.Х.). Месцам дзеяньня зьяўляецца Нінэвія на верхнім Тыгры, насупраць сучаснага Масула (паўночны Ірак). Гэта – старажытнае селішча. Быц 10, 11, называе яе будаўніком Німрода. Са сваім знакамітым сьвяцілішчам багіні Іштар яна належыла ў к. 1700 г. да Р.Х. пры Хамурапі Вавілону. У сярэдзіне XIV ст. горад перайшоў да Асірыі і стаў неўзабаве адной з рэзідэнцый асірыйскіх цароў. Сенахэрыб (704-681 гг.) зрабіў Нінэвію канчаткова асірыйскай імперскай сталіцай і ўпрыгожыў яе шыкоўнымі палацамі і магутнымі ўмацаваньнямі. Такім чынам, Ёна жыў у эпоху апошняга росквіту гэтага горада.
З 1847 г. праводзіліся шматлікія археалагічныя раскопкі на гэтым месцы. Былі выяўленыя, паміж іншым, фрагменты