+23-24 красавіка 1930 г. адбылася ПЕРШАЯ ПІНСКАЯ ЎНІЙНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ+ =Ініцыятарамі і арганізатарамі гэтага з’езду былі духоўнік Пінскай лацінскай Духоўнай семінарыі беларус а. д-р Казімір Кулак і а. Ян Урбан, а мецэнатам — мясцовы рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі, шчыры прыхільнік ідэі царкоўнай уніі. Ён бачыў вострую патрэбу пастырскай апекі ў візантыйскім абрадзе для вернікаў, якія […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
22 красавіка 1828 г. створаны Літоўская і Беларуская грэка-ўніяцкія епархіі замест чатырох уніяцкіх
22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-ўніяцкай духоўнай калегіі і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі. Яны былі вялікія, расцягнутыя. Беларуская, напрыклад, – ад Курляндскай губерні да Херсонскай. Гэта прыводзіла да таго, што іх цэнтры знаходзіліся далёка ад ускраін. Гэтыя захады рабіліся […]
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі прынялі ўказ аб вяртанні уніятаў у праваслаўе
22 красавіка 1794 г. у Расійскай імперыі быў прыняты ўказ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод для вяртання ўніятаў у праваслаўе. Да яго была дададзена пастырская грамата Мінскага, Ізяслаўскага і Браслаўскага праваслаўнага архібіскупа Віктара Садкоўскага да ўніятаў. У ім, як і ва ўказе ад 17 мая, Кацярына ІІ падкрэслівала, каб ніхто з духоўных або свецкіх іншаверных “у […]
Беларускі філасофскі клуб абмяркуе тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» 24 красавіка
Ці можа быць вайна свяшчэннай? Запрашаем паразважаць разам з Беларускім філасофскім клубам на тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» Калі: 24 красавіка (серада) у 18.30. Дзе: у прыходскім доме на Bokšto g. 4.
У Вільні на нядзельным богаслужэнні спяваюць малітву Наталлі Арсенневай за свабоду і шчасце краіны
«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ» Напрыканцы нядзельнага богаслужэння штораз мы спяваем «Малітву» Наталлі Арсенневай. Усе, хто хоць раз прысутнічаў на службе, кажуць, што гэта адзін з самых шчымлівых момантаў. Многія не стрымліваюць слёз. «Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ», – просім у Бога мы кожную нядзелю. І верым, […]
Св. Рыгор Вялікі пра вечнае жыццё і духоўную радасць вернікаў
«Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною, і Я даю ім вечнае жыццё» (пар. Ян 10, 14-16). Кажа пра іх таксама крыху вышэй: «Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу» (Ян 10, 9). Увойдзе да веры, выйдзе ад веры да бачання […]
Пачынаецца служба Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні з анлайн-трансляцыяй на YouTube
Нагадваем, што ўжо пачынаецца служба. Далучыцца да яе анлайн можна на нашым канале на YouTube. Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
20 красавіка 2007 г. у Лондане памёр Гай Пікарда, даследчык беларускай гісторыі і музыкі
20 красавіка 2007 г. у Лондане памёр Гай Пікарда, ангельскі даследчык беларускай гісторыі і культуры, грамадска-культурны і рэлігійны свецкі дзеяч беларускага замежжа ў Вялікабрытаніі, музыколаг, фалькларыст, скарыназнавец, архівіст, выдавец і аранжыроўшчык беларускай царкоўнай музыкі. Гай Пікарда паходзіў са старажытнай брэтонскай сям’і. Вучыўся ў Оксфардскім і Сарбонскім універсітэтах, стаў запатрабаваным адвакатам, спецыялістам па міжнароднаму спадчыннаму праву. […]
Госпад памірае за ўсіх, каб ажывіць праз Сябе і адкупіць целы ўсіх
Я паміраю за ўсіх, – кажа Госпад, – каб усіх ажывіць праз Сябе, целам Сваім Я адкупіў целы ўсіх. Бо ў Маёй смерці смерць памрэ, і разам са Мной паўстане з упадку людская прырода. Я стаў падобным да вас, сапраўдным чалавекам з роду Абрагама, каб прыпадобніцца ва ўсім да братоў. Св. Павел добра разумеў гэта, […]
Сёння ў Вялікапосным календары — Ухваленне Святой Багародзіцы і Субота Акафіста
Сёння ў Вялікапосным календары важны дзень — Ухваленне Святой Багародзіцы ці Субота Акафіста. У гэты дзень вернікі праслаўляюць Дзеву Марыю. Лічыцца, што Акафіст Багародзіцы з’явіўся пасля 626 года, калі Канстанцінопаль узялі ў асаду персы. Згодна з паданнем, падзеі адбываліся якраз на пятым тыдні Вялікага посту. У гэты час народ шукаў абароны ў храмах, дзень і […]