Сёння ў Вялікапосным календары важны дзень — Ухваленне Святой Багародзіцы ці Субота Акафіста. У гэты…

Сёння ў Вялікапосным календары важны дзень — Ухваленне Святой Багародзіцы ці Субота Акафіста. У гэты дзень вернікі праслаўляюць Дзеву Марыю.

Лічыцца, што Акафіст Багародзіцы з’явіўся пасля 626 года, калі Канстанцінопаль узялі ў асаду персы. Згодна з паданнем, падзеі адбываліся якраз на пятым тыдні Вялікага посту.
У гэты час народ шукаў абароны ў храмах, дзень і ноч умольваючы Заступніцу выратаваць горад. І ў суботу горад быў вызвалены. У падзяку за гэта з’явіўся акафіст, які праслаўляе Дзеву Марыю.

Потым Канстанцінопаль не раз трапляў у ваенныя падзеі і не раз яго выратоўвала малітва гараджан да Багародзіцы. Так у канстанцінопальцаў з’явілася традыцыя раз на год збірацца ва Улахернскім храме і дзякаваць Багародзіцы за міласць і абарону. Паступова гэтае свята распаўсюдзілася на ўсе праваслаўныя цэрквы.

Наш прыход — не выключэнне. Сёння а 18-й гадзіне ў царкве на Bokšto g. 4 пройдзе святочная служба. А паглядзець яе трансляцыю можна будзе на нашым канале ў YouTube.