«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ»Напрыканцы нядзельнага богаслужэння штора…

«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ»

Напрыканцы нядзельнага богаслужэння штораз мы спяваем «Малітву» Наталлі Арсенневай. Усе, хто хоць раз прысутнічаў на службе, кажуць, што гэта адзін з самых шчымлівых момантаў. Многія не стрымліваюць слёз.

«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ», – просім у Бога мы кожную нядзелю. І верым, Ён выратуе нас. Як выратаваў Канстанцінопаль, пра які мы ўспаміналі ўчора.

Служба звычайна пачынаецца а 10-й на Bokšto g. 4. Віртуальна далучыцца можна на нашым канале на YouTube.