22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-ўніяцкай духоўнай калегіі і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі. Яны былі вялікія, расцягнутыя. Беларуская, напрыклад, – ад Курляндскай губерні да Херсонскай. Гэта прыводзіла да таго, што іх цэнтры знаходзіліся далёка ад ускраін.
Гэтыя захады рабіліся ў працэсе рэалізацыі праекта далучэння ўніятаў да праваслаўя, складзенага ў канцы 1827 г. і зацверджанага міністрам народнай асветы і галоўным кіраўніком Дэпартамента замежных веравызнанняў А. Шышковым.