Дзве адукацыйныя праграмы ў #Польшча: жаночае лідарства і міграцыйныя даследаванні1⃣ Акадэмі…

Дзве адукацыйныя праграмы ў #Польшча: жаночае лідарства і міграцыйныя даследаванні

1⃣ Акадэмія Лідэрак Сацыяльных Ініцыятыў – #праграма для жанчын у Польшчы, якія імкнуцца да сацыяльных змен ад PISOP

Інтэнсіўная праграма для жанчын у #НДА/#бізнес/#палітыка, якія хочуць умацаваць сваю ролю ў грамадскай дзейнасці, павысіць эфектыўнасць сваіх ініцыятыў і знайсці падтрымку для рэалізацыі ідэй.

Фармат:
– Дзве групы ўдзельніц (па 20 чалавек кожная)
– Афлайн сустрэчы: 8-9 сакавіка – #Познань / 22-23 сакавіка – #Варшава (можна выбраць)
– 4 вэбінары (уключаючы дадатковую сесію!)
– Фінальны з’езд у Познані (26 красавіка для абедзвюх груп).

Праграма:
– Трэнінгі па публічных выступах, кіраванні камандай, прафілактыцы выгарання і матывацыі
– Сустрэчы з лідэркамі з НДА, бізнесу і палітыкі
– Стварэнне асабістага плана сацыяльных дзеянняў.

Ддл: 23 лютага.
Даведацца больш


2⃣ Школа пра міграцыю 2025 – праграма для #даследчыкі/-цы і #актывісты/-кі ад Strefa Wolnosłowa і Jasna 10: Społeczna Instytucja Kultury Krytyki Politycznej

Фармат: серыя навучальных сесій.
Калі: 22-23 сакавіка, 26-27 красавіка, 24-25 траўня, 28-29 чэрвеня, 27-28 верасня + фінальная сустрэча ў лістападзе.

Школа пра міграцыю прысвечана аналізу міграцыйных працэсаў у кантэксце кліматычных зменаў.

Праграма:
– Юрыдычныя аспекты міграцыі і статуса ўцекачоў/-ак у Польшчы і Еўропе
– Міграцыйная справядлівасць у эпоху кліматычных зменаў
– Як размаўляць пра кліматычны крызіс з рознымі аўдыторыямі
– Сустрэчы з экспертамі/-камі і праваабаронцамі з Італіі, Польшчы і іншых краін.

Ддл: 9 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.