Тры рэзідэнцыі — мастацтва, тэкст і лічбавыя тэхналогіі — для эксперыментаў, супрацоўніцтва і працы…

Тры рэзідэнцыі — мастацтва, тэкст і лічбавыя тэхналогіі — для эксперыментаў, супрацоўніцтва і працы ў найноўшых арт-лабараторыях!

1⃣ The SPACE Programme 2025 — #рэзідэнцыя/хакатон для мастакоў/-чак і tech-cпецыялістаў/-к у #Парыж, #Францыя

Для каго: #мастакі/-чкі, tech-cпецыялісты/-кі, #саўнд_дызайнеры/-кі, якія працуюць у сферы аналагавага і лічбавага вопыту, XR (#VR/AR/MR), #тэатр і #міждысцыплінарныя_праекты.
Калі: 18 – 28 ліпеня (10 дзён).
Дзе: Centre Culturel Irlandais у Парыжы.

Даследаванне і распрацоўка новых падыходаў да досведу гледача ў гібрыдных прасторах, калектыўная праца без абавязковага стварэння гатовага твора і доступ да перадавых тэхналогій (XR, VR, AR, Motion Capture, бінауральны гук).

Прапануецца:
– Пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і дарогу
– Інтэнсіўны рэжым працы: варкшопы, групавыя сесіі і сустрэчы з міжнароднымі экспертамі/-камі
– Партнёрства з лічбавымі фестывалямі BETA (Дублін) і NEMO (Парыж).

Ддл: 1 сакавіка.
Даведацца больш

2⃣ Text Laboratory #2 — рэзідэнцыя для пісьменнікаў і творцаў, якія працуюць з тэкстам у #Хельсінкі, #Фінляндыя

Для каго: #пiсьменнікі/-цы, #паэты/-кі, #драматургі/-ні, #творцы, якія даследуюць новыя формы працы з тэкстам.
Калі: 14 ліпеня – 24 жніўня.

Супольная праца над новымі тэкставымі фарматамі, эксперыментальнае даследаванне культуры тэксту, ментарская падтрымка ад куратараў/-к, фінальны публічны паказ у межах Poetry Moon Festival.

Прапануецца:
– Ганарар 2000 EUR, пакрыццё дарогі і пражывання.
– Доступ да рэсурсаў House of Text (тэатральная зала, офісныя і творчая прасторы)
– Падтрымка перакладу для фінальнай прэзентацыі тэкстаў на розных мовах.

Ддл: 9 сакавіка.
Даведацца больш

3⃣ Laboratoire Modulaire Research Residency 2025 — даследчая рэзідэнцыя і #грант для мастакоў, якія працуюць з лічбавымі тэхналогіямі, у Францыі

Для каго: #мастакі/-чкі-#даследчыкі/-цы, якія праводзяць даследаванні з і займаюцца XR/VR/AR/MR, #аўдыёвізуальныя_мастацтвы, прасторавай медыяцыяй і лічбавымі тэхналогіямі ў мастацтве.
Калі: восень 2025 – восень 2026 (агулам не менш за 8 тыдняў працы).
Дзе: Laboratoire Modulaire, ésam Caen/Cherbourg.

Прапануецца:
– Грант 10 000 EUR (на ганарар, вытворчасць, транспарт, пражыванне)
– Супрацоўніцтва з французскімі арт-лабараторыямі (Le Dôme, Oblique/s, Station Mir/festival Interstice, Haute-Alsace University)
– Падтрымка ў прасоўванні вынікаў даследавання і развіцці праекта пасля рэзідэнцыі.

Ддл: 14 сакавіка.
Даведацца больш у pdf.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.