«Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовыhttps://smart…

«Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы

https://smarturl.click/2qxjZ

У кліпе «Годна» і Nochy паказана, зь якімі рэальнымі перашкодамі ў штодзённым жыцьці сутыкаюцца беларускамоўныя беларусы. Аднак аўтары відэа падкрэсьліваюць, што песьня не пра слабасьць, а пра сілу. Мова ня толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і адна з найважнейшых рысаў тоеснасьці.