Гурт Atesta усё яшчэ ёсць спакуса назваць маладым, хаця сёння ён прэзентуе ўжо трэці свой поўнафарма…

Гурт Atesta усё яшчэ ёсць спакуса назваць маладым, хаця сёння ён прэзентуе ўжо трэці свой поўнафарматны альбом — Hramadstva. З мінулага рэлізу прайшло аж чатыры гады.

“Гэта першы альбом у эміграцыі. Ментальная мяжа, тое самае «адпусціць і рухацца далей», —
каментуе фронтвумэн Atesta Улляна Паўловіч. — Некалькі песень былі прыдуманыя ў Беларусі, а адна нават запісаная. На іх усе разам я гляджу трошку як на сцэну смерці тэрмінатара, які па новай збірае сябе з расплаўленага металу”.

Слухаць Hramadstva на стрымінгавых платформах