Два хуткія івэнты ў #Варшава, #Польшча1⃣ Статутная зборка ЦНІ — прэзентацыя, #лекцыя, #нэтв…

Два хуткія івэнты ў #Варшава, #Польшча

1⃣ Статутная зборка ЦНІ — прэзентацыя, #лекцыя, #нэтворкінг і #дыскусія ад Цэнтра Новых Ідэй

Калі: 21 лютага, 18:30

Праграма:
– Прэзентацыя сапраўднага Статута. Павел Мацукевіч і Рыгор Астапеня прэзентуюць сапраўдны гістарычны артэфакт — экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 году і распавядуць пра свае пошукі.
– Гульня тронаў па-беларуску: як прымалі Трэці Статут. Гісторык Андрэй Радаман распавядзе аб таямніцах прыняцця Статута 1588 года і аб ягоным месцы ў беларускай гістарычнай памяці.
– Прававая пераемнасць. Мікіта Адашчык з Юрыдычнага гуртка распавядзе на прыкладах рэальных кейсаў, у чым розніца ў разуменні дабра і справядлівасці паміж законатворцамі ў XVI стагодзі і ў сёняшняй Беларусі.
– Нэтворкінг і дыскусіі. Арганізатары запрашаюць паслухаць пра мінулае, даведацца пра працу праекту Maldzis і Юрыдычнага гуртка і добра правесці час.
Зарэгістравацца


2⃣ Fem Book Club — дыскусія ад Art Project Revolution

Калі: 22 лютага, 16:00–18:00.
Дзе: Fundacja Varsztatovnia, Dzielna 5.

Гэта трэцяя сустрэча Fem Book Club на польскай мове, падчас якой адбудуцца творчыя і моўныя майстар-класы разам з Каралінай Шчыпек.

Праграма:
– Даследваць тэму фемінітываў: іх значэнне, практычнае прымяненне і тое, як яны могуць узмацніць нас лінгвістычна
– Паразмаўляць пра ролю мовы ў пабудове роўнасці
– Навучыцца выкарыстоўваць фемінітывы ў штодзённых зносінах і падтрымаць адна адну.
Даведацца больш

***
Збіраем
дыскусіі і лекцыі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.