Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

#граматыкаТатаў клопат альбо тацін клопат? Вучымся правільна ўтвараць прыналежныя прыметнікі.Прыметн…

*

#граматыка

Татаў клопат альбо тацін клопат? Вучымся правільна ўтвараць прыналежныя прыметнікі.

Прыметнікі, якія паказваюць, каму належыць прадмет, называюцца прыналежнымі: матчына хустка, бацькаў ровар.

Паказальна, што ў беларускай мове форма прыналежнага прыметніка залежыць ад роду назоўніка, чаго не адбываецца ў рускай. Так у нас суфiксы -аў, -еў,-оў, -ёў паказваюць на тое, што прадмет належыць асобе мужчынскага полу (Міколаў падручнік, Алесеў твар, Сержукоў аповед, Міхасёў брат). Для прыналежных прыметнікаў, утвораных ад назоўнікаў жаночага роду, характэрны суфiксы -iн, -ын: (Галін даклад, мамiнпамочнік). І гэтыя формы паміж сабой ніколі не блытаюцца!!! Такая, так бы мовіць, гендэрная роўнасць (параўнайце з рускім папин и мамин велосипеды).

Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў трэба таксама памятаць пра чаргаваннi гукаў (к → ч, х → ш, г → ж), напрыклад, матка — матчына мова, цётка – цётчына хата, Ксюха – Ксюшыны сябры, брыгадзірыха – брыгадзірышыны грошы. Трохі інакш выглядае сітуацыя з прыналежным прыметнікам ад імя Вольга (з Волька ўсё ясна – Вольчын), калі замест Вольжын, што адпавядае агульнаму правілу, шырока ўжываецца Вользін. Адкуль узялося гэтае з? Алесь Каўрус у сваёй кнізе “Да свайго слова: пытанні культуры мовы” піша, што варыянт Вользін мог утварыцца на базе формаў давальнага і меснага склонаў (Вользе) – “прызначаны Вользе; тое, што пры Вользе”.

У назоўным і вінавальным (калі стаіць пры неадушаўлёным прыметніку) склонах прыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму: татава машына, татаву машыну, татаў сябар, ва ўсіх астатніх склонах стаяць у поўнай форме (татавай машыны, татавага сябра).

Яшчэ адно істотнае адрозненне ва ўжыванні прыналежных прыметнікаў у беларускай і рускай мовах – гэта іх частотнасць. У рускай мове гэта вельмі абмежаваная катэгорыя словаў, якія звычайна ўтвараюцца ад назваў некаторых сваякоў: мамин, папин, тетин, дядин, бабушкин, дедушкин, а таксама ўласных імёнаў: Олин, Петин. Паспрабуйце перакласці прыметнікам на рускую, напрыклад, словы братаў ліст, Ігараў досвед. Не атрымаецца. Можам толькі змяніць на канструкцыю з назоўнікам у родным склоне: письмо брата, опыт Игоря.

Што тычыцца прыналежных прыметнікаў, утвораных ад назваў жывёлаў (заяц, мядзведзь, воўк), тут у беларускай мове існуе варыянтнасць. Звычайна, калі мы не падкрэсліваем прыналежнасць прадмета/ якасці да пэўнай канкрэтнай істоты, напрыклад, зайца, тады часцей ужываем форму заечы (асабліва ва ўстойлівых выразах тыпу заечы хлеб). А вось калі хочам падкрэсліць, што прадмет належыць нейкаму канкрэтнаму зайцу, тады можам сказаць зайцаў (зайцава хатка). Аднак на сённяшні дзень часцей за ўсё такія формы з’яўляюцца сінанімічнымі.

Часам бывае, што ад адной назвы жывой істоты ўтвараюцца прыметнікі па жаночым і па мужчынскім тыпе (бусел – бусліныя ногі і буслава гняздо), але гэта хутчэй выключэнне. У такім выпадку форма бусліныя (ногі) гаворыць пра тое, што перад намі ўжо якасная характарыстыя прадмета (доўгія ногі), а не яго прыналежнасць.