Кнігі ў вогнішчы. 1 жніўня 1937 году ў двары менскай турмы НКВД былі спаленыя дзясяткі тысяч беларускіх рукапісаў
Гэта былі рукапісы літаратурных твораў і навуковых працаў, якія не прайшлі савецкую цэнзуру ці былі сканфіскаваныя падчас ператрусаў і арыштаў у часе масавых рэпрэсіяў.
Аўтары спаленых рукапісаў падзялілі лёс сваіх твораў — амаль усіх іх рэпрэсавала савецкая ўлада.
Тым ня менш дасьледнікі й нашчадкі рэпрэсаваных спадзяюцца адшукаць хаця б нешта з страчанага.
Некаторыя рукапісы нечакана ўсплылі празь дзесяцігодзьдзі: ужо ў 1980-я гады супрацоўнікі КДБ прыватным чынам перадалі беларускім пісьменьнікам асобныя знойдзеныя матэрыялы.