У спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і СССР. Яна так і называецца: “Спаленыя вёскі. Злачынствы нацыянал-сацыялізму супраць сельскага насельніцтва ў Польшчы і Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны”.
Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Мяркуючы па назве, кніга ніяк не супярэчыць цяперашняй ідэалагічнай канцэпцыі пра “генацыд беларускага народа”, таму складана зразумець, чаму суд яе забараніў.