Травеньскія святы беларусаў і традыцыі нашых продкаў:3 траўня — у гэтым годзе на гэты дзень прыпадае…

Травеньскія святы беларусаў і традыцыі нашых продкаў:

3 траўня — у гэтым годзе на гэты дзень прыпадае Радаўніца — дзень памінання памерлых. Прынята хадзіць на могілкі, прыводзіць там усё да ладу, прыносіць кветкі, пачастунак для тых, хто ўжо сышоў.

У сённяшніх рэаліях не ва ўсіх ёсць магчымасць прыйсці на могілкі да родных. Але іх жа можна ўзгадваць не толькі на пагосце, але і дома: перагледзьце старыя фотаздымкі (файна гэта рабіць з дзецьмі, расказваючы гісторыі свайго роду), пазваніце сваякам, пагутарыце пра тых, хто сышоў. А яшчэ лепш — збярыцеся на сямейны абед. Дарэчы, на Радаўніцу, у адрозненні ад Дзядоў, памерлых прынята ўзгадваць за абедам, а не вячэрай.

5 траўня — па новым стылі адзначаюць Арыну-Расадніцу (гл. 18 траўня). Па старым стылі спраўляюць ляльнік. Дзень у гонар Лёлі (Лялі) — увасабленне вясны, дзявочай прыгажосці, росквіту.

6 траўня — Ярыла (Юр’е-Ягор’е, Ягорый). Свята першага выгану кароў.

9 траўня — Мікола Веснавы.

10 (або 12) траўня — Бабскія розбрыкі.

Падрабязьней