Дата ў гісторыі
1 ліпеня 1569г. падпісана Люблінская унія. Акт аб злучэнні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў адну дзяржаву — Рэч Паспалітую — набыў моц у час чарговага палітычнага крызісу.
Літва была выматаная шматлікімі вайсковымі канфліктамі, ішла Лівонская вайна, абвострыліся ўнутраныя супярэчнасці. Гэтай сітуацыяй скарысталіся палякі, якія абвесцілі аб далучэнні Падляшша і Украіны, што да гэтага ўваходзілі ў склад ВКЛ, да сваёй дзяржавы.
Акт прадугледжваў уніфікацыю заканадаўства, стварэнне аднаго Сойма і Рады, немагчымасць вонкавых дамоваў без ведама адзінага кіраўніцтва краіны.
Эпоха Рэчы Паспалітай стала для ВКЛ расцягнутай у часе стагнацыяй: палякі не выконвалі абавязкаў што да вайсковай дапамогі, але і ў цэнтральнае кіраўніцтва вялікалітоўскія эліты не пускалі. Для Польшчы ж новадалучаныя землі сталі «падарункам д’ябла»: утрымаць агромністыя ўкраінскія землі не было магчымасці, а палітыка лацінізацыі і выкачвання рэсурсаў спрыяла наступным паўстанням, якімі карысталася Масква.